?

Log in

No account? Create an account

Вандроўкі Абарыгена. (Яўген Герасіменка)

Ровар, вандроўкі, падарожжа, вылазкі, гістарычныя звесткі, малюнкі.

ПВД "Уздоўж р. Пціч"
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk

У верасня дзіўная здольнасць улюбляць у сябе паступова. Пакуль ты перажываеш сыход лета, пакуль прызвычайваешся з думкай, што наперадзе доўгія халады, верасень упрыгожвае кроны дрэў восеньскай сівізной, прыглушае і растушоўвае святло. Але робіць ярчэй колеры: кадмій памяранцавы і цытрынавы, охра светлая і залацістая, сіена паленая, літуючы, па самым беражку бярозавага ліста. Ледзь вынырнуўшы са стану засмучэння, што лета сышло..  Сышло лета! І толькі ты выяўляеш сябе ў  абдымках верасня, а яны ўжо суцяшаюць. 

Вось так стаю на закінутым мастку і кручу ў галаве нечыя прыгожыя думкі, а чаму нечыя, ды таму што гледзячы на такую прыгажосць, іншых думак і быць не можа, проста хтосьці ўбачыў і падумаў аб усім гэтым калісьці трохі раней за цябе...
Read more...Collapse )

Заезд у вёску Барок (мясцовая Лап-Ландыя)
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk

Арганізаваўся лёгкі суботні заезд у мэтах выведкі месца для купання. Мапа:

Read more...Collapse )

Аповяд пра шпацыр у Старыя дарогі (170 км)
падарожжа, лета, вандроўка
yauhenk

Быў апошні будны дзень адпачынку. А я ў Салігорску. Першапачаткова захацелася нікуды не хадзіць, а проста ўладкаваць дзень сну. Бо за акном такі вецер, што ўвесь дах скуголіць. Заставалася толькі валяцца на ложку пад музыку ці фільм. І першыя некалькі гадзін дня так і было, але штосьці не тое, нешта не так, зусім не было сіл валяцца, у нейкі момант я нават стаміўся, а яшчэ і вецер шуміць у акно, зусім не спіцца. Прыйшлося ўсёткі прачнуцца! І тут пачалося, выйшаў з пакоя - убачыў ровар, а ён неяк сумна ён стаіць ля сцяны. Досыць! Паеду праверу, што ж там так шуміць :)

"Але куды паехаць? Папярэдне пісаў анонс паехаць ва Урэчча, але ніхто не адклікнуўся, што ж, пракачуся ў в. Пагост, пагляджу як надвор'е. Травы нарву і назад" - падумаў я і паехаў. 

1. в. Пагост

Пакуль ехаў праз горад, усё было памяркоўна. Ветру нібы і няма, толькі чамусьці лісце па горадзе лётае, нібы восень наступіла, толькі зялёная. Наогул лета нейкае падазронае стала, але ёсць плюсік — не горача! Можа быць і круглы год так жыў бы, але я маю сімпатыю да восеньскіх харостваў, да хрумсткага снега. Так што круглы год не трэба. 

Read more...Collapse )

Пабывалі ўпершыню ў г. Маладзечна!
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk

Нягледзячы на моцна падазронае і недастаткова летняе надвор'е, усё ж не сядзім на месцы і наведалі адзін хвалебны беларускі горад - Маладзечна! 

Выгляд на гасцініцу
Read more...Collapse )

ПГ Active Zone Adventure Race-2017 (даехаў, паваланцёрыў, сустрэў шмат сяброў)
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk
Маю жаданне падзяліцца некаторымі ўражаннямі і здымкамі з прыгодніцкай гонкі (далей ПГ), а менавіта фатаграфіі з тэхнічнага этапу і з базавага лагера (далей БЛ).


[Далей>>>]

Калі Баранавічы робяць гонку, проста на душы становіцца неспакойна, калі з'яўляюцца нейкія перашкоды, якія пагражаюць не патрапіць на гонку. Таму былі прыняты ўсе магчымыя меры, каб туды даехаць. А менавіта, прачнуцца ў 2:30 ночы з пятніцы на суботу, сесці на ровар, даехаць да Слуцку, там сесці на цягнік Слуцак-Баранавічы, пасля прыехаць з Баранавіч у Наваельню, пакінуць там асноўныя рэчы і сваім ходам паехаць праз Круцілавічы і Валеўку


Пакуль ехаў, двойчы памыў ровар, двойчы і высушыў яго :)



А яшчэ меў дурасць паехаць амаль без вады, разлічваючы набраць яе ці купіць.. Са студнямі апынулася туга, а ў вясковых крамах не прадаюць звычайную ваду.. Быў здзіўлены.

Прыйшлося купіць з фруктовым яблычным густам. Папіваючы яе ў раз дваццаты я зразумеў - якая жа ўсёткі смачная звычайная, чыстая вада, якой мне так не хапала.

Да шчасця ехаць не далёка, ды і дарога выдатная, не лічачы незразумелага кірунку ветра, вось я хутка ўжо быў і поруч з возерам Свіцязь.. На шляху пачалі сустракацца роварысты )


Хтосьці ўжо нават і стаміўся


І вось я ўжо на месцы! далей лёгкі перакус, падрыхтоўка спальнага месца, маментальная адаптацыя і на тэхэтап.. Каб не заблудзіцца ў трампах, прышлося на свой навязаць суколку, асабліва ўначы гэта было актуальна, калі рознакаляровыя трампы сталі аднаго колеру ))


Трохі перапрананняў і ўмовы для сушкі адзежы, якую я за дзень ужо разы тры высушваў :) Грубіянска кажучы а 18:30 я ўжо быў зацікаўлены актыўнасцю з вяроўкамі і палкамі. Не прайшло і 17 гадзін з тых часоў як я выехаў з Салігорска, а ўжо аб'ехаў частку краіны. :)

Далей хуткія здымкі з тэхэтапа і БЛ, як гэта было магчыма і калі быў час.


Усім вельмі спадабалася павуціне! Ужо з такім задавальненнем і радасцю ў вачах усе глядзелі наперад у пошуках канчатка вяровак на плоце і чым цямней станавілася, тым складаней было зразумець, калі ж там ужо канец..


Валанцёры





Няма часу нават адлучыцца ў лагер, даводзіцца сілкавацца прама на ўчастку седзячы на жэрдцы =)



А гэта вясёлыя хлопцы! Таварышу ў кепцы (нумар 606) дзякуй за гумарны настрой і жарты




Адны з немногих, у каго ўдала атрымалася зрабіць якасны банзай праз гэтыя бар'еры )


Такая грацыя, такая лёгкасць, нават усмешка на твары.. Брава!








Галоўнае баявы настрой і ўпэўненасць у хуткім фінішы! Многия проста дзівілі сваёй сілай духу і настырнасцю да перамогі




Мала каму вяроўкі даваліся з першага разу


Тут быў адкрыты новы спосаб пераадольваць гэты ўчастак, а самае пацешнае, што ён апынуўся магчымым, у чым я першапачаткова сумняваўся, як апынулася дарма


Зразумелая справа, што ў добрага Орга victogan павінен быць якасны ор )












Адчайны валанцёр-Улад усімі сіламі імкнуўся падсвятліць удзельнікам шлях да фінішу








Выдатная палявая кухня! Колькі душ і страўнікаў было выратавана ў гэтага вогнішча

Штаб






















Трохі паспрабавалі і самі, апынулася амаль магчымым )


А вось сам адзін я прайсці не змог..




З адмысловым задавальненнем тэхэтап праходзілі удзельники, якія цэлую ноч дзесьці ездзілі )












...


Сутрэліся з Аляй. Якая заняла 22 месца. Віншую з гэтай маленькай перамогай! Прыязджайце яшчэ


Вось з якім тварам трэба валанцёрыць




У прадвер'і цікавага








Сумны бок.. без шклотары абсалютна не абыйшлося. Быў здзіўлены, што ў такой колькасці...

[Глядзець не бяспечна для печані>>>]

...

...


Сабралі цэлы кузаў дроў, штосьці нават на дах прыйшлося пакласці.. Прапаную ў будучыні адносіць нескарыстаныя дровы ўсё ж туды, дзе вы іх узялі. Кожны па палене і камусьці не прыйдзецца ў колькасці некалькіх чалавек збіраць іх па ўсёй сенажаці ;)





Разабралі техэтап, базавы лагер, дровы, аднавілі плот, перабралі смецце, навялі чысціню. Хтосьці паехаў здымаць дыстанцыю, у кагосьці было яшчэ шмат розных спраў.. але ў цэлым усе разбрыліся направа і налева, і тут я адчуў сваю ўжо поўную бескарыснасць там і рушыў дахаты! )










У цэлым вярнуўся вельмі задаволены, чамусьці ладна стомлены, згарэлы на сонцы, але сыты, задаволены сустрэчамі і знаёмствамі, зносінамі, правядзеннем часу, быў рады пазнаёміцца ў рэальнасці з staydreamerbro і з Аляй Ганчаровай. Шматлікія ўдзельнікі пацешылі сваім стаўленнем і паводзінамі, практычна ніхто не мацюкаўся, хіба што ў выпадку рэзкага болю ці нечаканасці, што цалкам лагічна. Пакуль быў на этапе толькі адзін раз атрымаў лёгкую абразу ў свой адрас, ды і то ўлічваючы стан удзельнікаў, спісаў на маральны фон. У астатнім нягледзячы на стомленасць ці складанасць, участкі ўсе праходзіліся правільна, без зману і нахабства. Наадварот нават шмат аптымізму, жартаў, гумару.. Збольшага нават валанцёрам станавілася прыемней і весялей! Так што, рады быў прыняць маленькі ўдзел, трохі паздзекавацца над некаторымі ў добрым сэнсе. Дзякуй арганізатары, валанцёры і ўдзельнікі за сумленнасць, настрой і аддачу! :)

Адзін здымак ткі запазычыў )


п.с. фота на мыльніцу, але калі кагосьці цікавіць арыгінальны варыянт здымка - скіну без пытанняў, пішыце.


Выходны заезд у зялёны бор
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk
Звычайны выходны заезд выдаўся даволі каларытным і шляхетным. У гэты раз я ўсёткі патрапіў у вёску Зялёны бор, хоць ехаў у вёску Крушнікі. А калі прыехаў у вёску, так замітусіўся, што нават забыўся надаць ёй адмысловай ўвагі, так што трэба будзе зганяць ізноў.

Аднак недоўгачасовы заезд пацешыў пяскамі, лясамі, сцежкамі, трафеямі і г.д. Просто, глядзіце самі далей на фатаграфіях! :)

[Далей >>>]

Спачатку быў асфальт пасярод лесу, але ўзнікалі парывы згарнуць убок, аднак гэтыя парывы сур'ёзна перарываліся...




Калі ж асфальт скончыўся, то паварочваць ужо было няма куды


Хіба што ў пясочак

А адтуль ізноў на пясочак

Далей таксама пясок, шмат пяска, ён быў усюды і шмат, але гэты было цікава



А вось ён які лес ля в. Зялёны бор! І сапраўды зялёны, але не зусім бор

Такая штука ляжала паміж вёскамі зялёны бор і Крушнікі

Нейкія ролікі, не ведаю нават як іх выкарыстоўваюць..

Побач нейкія пабудовы, але людзей там не бачна

Вецер

І пясочак :))

Крама, пошта, можа і яшчэ што, але ўсё ў адной пабудове - як зручна. Вёска Крушнікі


Расклад. Жыць можна, аля цяжка.. Кароў там не бачна.. Хіба што ў Саковічы ў краму бегаць


Пошта і свежая прэса тут відавочна маюць папулярнасць )


Здаецца ўжо выдаткавалі індэкс, або я чужынец, а для чужынцаў інфармацыя нечытэльная


Паехалі далей. У густы лес.. У лесе скачуць вавёркі! (не паспеў зрабіць фота)








Толькі я забыўся пра пясок, як на табе.. ён самы :)


Ёсць мост, але дарогі не відаць



Апынулася так, што гэта яна, проста зарасла

Так даехалі да гідралагічнага заказніка "Святое возера"





Між тым у небе нейкія дзіўнасці

А ў вадзе неба, што не дзіўна )




Крутата!


Прапаркаваў каня

Во!








Пасля ўсяго гэтага, асабліва пасля пяска, паехалі ў в. Саковічы купацца! Вада між тым цёплая )




Дык вось, калі хтосьці любіць пясок і лес, іх можна знайсці паміж гэтых вёсак, а лепш вось трэк-мапа:

Ёсць яшчэ ролік: https://video.relive.cc/strava_1021061168_1496599891971.mp4

Дзякуй за ўвагу!

Блакітныя азёры (Хацінава)
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk
Хацінава - вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Звычайная сабе вёска ці наадварот незвычайная як і ўсе беларускія вёскі :) Але ёсць побач з гэтай вёскай прыемны, трохі падсушаны, але зялёны лес! А ў лесе гэтым можна пакупацца. А самае цікавае, што і рэкі туды не цякуць і раўчукоў не відаць, а пакупацца можна, ды выгляды нібы замежныя ўбачыць ;)

І так здарылася, што захацелася мне трошкі пракаціцца, з горада выехаць, паветрам падыхаць, ды як звычайна як пачаў круціць педалі ды і не спыніцца ўжо, хіба што калена якое яшчэ баліць, трохі супыняла, а так замест чаканых 20-30 накруціў 75 км. Ды паплюўся ў згаданым вышэй лесе, а менавіта, нарэшце прыехаў на крэйдавыя кар'еры!

[Далей>>>]

Меркавана склаў анонс у апошні момант, змесцаваў яго, апрануўся і паехаў.. Вось як стрэльнула ў галаву, так звычайна адразу і атрымліваецца кудысьці паехаць, а вось калі б планаваў, то не факт, што атрымалася. Але планы ўсёткі былі і жаданнем было праехацца міма вадасховішча,


..зірнуць у в. Пагост на млын, на якім я ўжо разоў 8 быў, калі не больш, але пахкія рапсавыя палі ды лёгкі ветрык у бок, нават не пакінулі мне ніякага шанцу спыніцца ў Пагосце,..



..я проста праскочыў міма яго без аглядкі, прарываючыся ўсё далей і далей па пяшчаных дарожках у бок сур'ёзнага ляснога масіва за гарызонт, а самае цікавае, што колькі я не ехаў, лес раз-пораз заставаўся на недасягальнай адлегласці... Толькі вёска за вёскай, вёска за вёскай.. /

Выязджаючы з горада я не забыўся зайсці ў аптэку і купіць нейкі дзіцячы крэм ад сонца. Дарэчы, рэальна дапамог! Так што будзьце ўважлівыя на гарачым сонцы, не забываем пра меры абароны.
Прыехаўшы ў вёску Дарасіно (у якой ёсць нават крама, школа і клуб), апынулася, што запасы вады практычна вычарпалі сябе, таму далейшай задачай было знайсці якую-небудзь прэзентабельную з выгляду студню, да шчасця такіх апынулася некалькі ў вёсцы Чапаева, вада там хоць і мутнаватая з выгляду, аднак на густ прыемная і прахалодная. Напоўнілі бакі, дарэчы, так, я быў не адзін, у гэты раз са мной быў калега з працы.. Распачыналы раварыст! :) Спадзяюся.. І паехалі далей, тут вось ужо праз вёску і лес пачаўся..




Тут жа скрозь галінкі пачалі праглядацца блакітныя вабныя воды
















Як відаць, вакол возера ўзвышша з лесам, а сама вада нібы ў яме, хоць чаму нібы, гэта ж былы кар'ер, які затапіла.. Верагодна капалі-капалі, пакуль не лінула, а потым закінулі, але людзі облюбілі мястэчка, ды і прырода акультурыла. У цэлым даволі маляўніча, але падазрона :)

Глядзеў я на гэту справу з горачкі ўплятаючы бананы з печывам і зефірам, ды не ўтрымаўся, палез правяраць навобмацак :)












Дно цалкам складаецца з мелу, месцамі ногі проста правальваюцца ў глейкую сумесь, а месцамі наадварот можна адчуць цвёрдую паверхню, цвёрдае дно, і калі трохі пабалбатаць нагамі, то вада становіцца каламутная, таму лепшае рашэнне гэта браць з сабой якую-небудзь камеру, напрыклад ад мапеда, матацыкла, аўто.. галознае каб зад пралез (у крамах зараз хапае ўсякіх модных штук), ды заваліцца на гэту справу і ў вольны дрэйф! )




Падмацаваліся, адпачылі. Трэба і назад ехаць, хоць застаўся б, але на працу раніцай...




Назад ужо паехалі праз 4РУ, па асфальце, але супраць ветра. Дарэчы. там цяпер новенькі асфальт кладуць, накат наогул шыкоўны, нават супраць ветра. Ровар сам едзе






Такі атрмыўся трэк:









































НАЛІБОКІ 2017 ці як я адзначаў свой дзень Нараджэння
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk
Сустракаць дзень Нараджэння на ровары для мяне ўжо звычайная практыка, але вось сустракаць яго на марафоне Налібокі не даводзілася, хоць і дата часта супадае, але то не атрымлівалася, то з жаданнем былі праблемы, а тут, як той казаў "карты ўсё ж ляглі", хоць дзіўна ляглі і незразумела, але падзяліцца некаторымі момантамі, думаю варта.


Вось толькі фотаапарат свой я практычна не выкарыстоўваў, усё неяк не да здымкаў было, таму ў гэты раз слоў будзе трохі больш чым звычайна. А пачаць аповяд думаю з таго, як я наогул
[далей]
дабіраўся на марафон, бо жыву ў Салігорску, а з роварам сваім ходам на марафон не паедзеш, цягнікі прамыя не ходзяць, таму прыйшлося спачатку прыехаць у Баранавічы на цягніку..


Выглядала гэта неяк так, дарэчы, добрага часу сутак, спадарста!
А потым у Баранавічах адбылася камфортная кааперацыя, хіба што прыйшлося нешта прыдумаць са спакоўваннем-запакоўваннем :)




Усё ж змясціліся ўтрох у аўто і на ўсіх ветразях ужо 19-га рушылі ў бок Менска. Прыехалі задаволена-ткі хутка, без адмысловых прыгод, аднак чым бліжэй пад'язджалі да БЛ, тым больш станавілася зразумела, што горак будзе досыць, бо нават на машыне па асфальце цяжка было не адчуць каруселі, тым больш з Салігорска прыехаўшы, да якога я пачынаю абвыкаць.. нажаль



У намётавым мястэчку - то там то сям ужо з'яўляліся рознакаляровыя грудкі, двухколавыя коні і, пакуль што, сыраватыя, але ўпэўненыя вогнішчы.. Асоба тут распавядаць няма чаго: прайшлі рэгістрацыю, наладзілі месца стаянкі, павячэралі і на бакавую, бо заўтра вялікія справы, вялікія здзяйсненні.. так жа? так!

А так уначы павины стаяць ровары! Так яны ночылі і да марафона..

Але як начуюць ровары пасля марафона, думаю і казаць не трэба, добра калі яны валяюцца хоць бы поруч з сваім намётам =)

Раніцай, як толькі прачнуліся дзьмухаўцы, тут жа пачалі распускацца і каляровыя кучкі ды выштурхваць з сябе самых адважных, цягавітых, упэўненых у сабе чалавекаў!!!












А прасцей кажучы, пачаліся грандыёзныя зборы, налады сябе і "каня", ну хіба што victogan асоба не спяшаўся :) вось і тут на фота ўжо штосьці паказвае чалавеку-здымачу.. )



Ну а некаторыя сінхронна заліпалі ў мабільнікі.. Увогуле жыццё кіпіць, у мяне нават жывот неяк пакручвала, здавалася б, што тут - звычайны заезд, чаго хвалявацца, а дзесьці ўсярэдзіне арганізм падлашчваўся, штосьці ўсведамляў большае, чым змяшчалася ў галаве.. Верагодна думаў пра пяскі і горкі, гы.. што гэта я, пра пясок і горкі гэта я цяпер не магу забыцца, а тады нават і не ўспамінаў :)



А гэта бананы-талісманы. Шмат хто сумняваліся, што яны будуць ехаць са мной.. Хтосьці нават упэўнена даказваў, што я іх страчу. Але не тут то было. Адзін я з'еў пасля другога КП, а другі перад перадапошнім КП, а вось калі з'еў тады і пачаліся складанасці быцця, але гэта мабыць ніяк не злучана паміж сабой....













Саня прыкаціў, зрабілі фота на ровар :) Прагрэс!

А тут ужо і час падціскаць пачатаў, і гучны таварыш у мікрафоне, з кожнай хвілінай усё шумней станавіўся. Зрабілі фота на памяць і высунуліся да старту!



Сітуацыя ззаду мяне..


Спераду штосьці аналагічнае, толькі больш сціплае






Сцягнуў у аднаго таварыша (дзякуй яму) спасылку на ролік старту, думаю ролік тут дарэчны:

Шляхетны натоўп!

А вось яшчэ спадабаўся ролік ад хлопца з палкай, коратка, але ў цэлым апісана сітуацыя да старту і падчас яго:


І тут я забыўся пра фотаапарат ды практычна не ўспамінаў пра яго.
Таму далей храналогія момантаў, які затрымаліся ў галаве, бо паслядоўнасць падзей здзівіла, літаральна з першых хвілін. Нягледзячы на плыўны і ўдалы старт, усё не магло вось так проста ўзяць і дазволіць усім ехаць да кульмінацыі і прыгодам наперад, таму ў дарозе з'явіліся каровы, і гэта самыя хуткія каровы якіх я калі-небудзь бачыў, я не ведаю як гэта адаб'ецца на іх стане і як адбілася на стане шматлікіх двухногіх удзельнікаў марафона, але я ўпэўнены, што каровам потым было, што распавесці іншым каровам "пра самых незвычайных ды дзікіх чалавекаў, якіх яны калі-небудзь бачылі"
(фота: Пашэвіч)
Да шчасця ад кароў атрымалася з'ехаць, або яны проста скончыліся. І дарога стала больш спакойнай, аднак так было не для ўсіх. Перыядычна можна было назіраць страчаную бутэльку, у кагосьці перад мной адляцеў маячок, лопалі камеры ў колах. Фартуна раз-пораз прапанавала поўны асартымент мерапрыемстваў
У мяне ў самога штосьці здарылася з перамыкачом, магчыма расцягнуўся трос, бо ланцуг пачаў шліфаваць рамку.. Я раз-пораз разважаў, хто ж каго.. ланцуг перамыкач ці наадварот, бо спыніцца зусім не жадалася. Такім чынам я даехаў на першы КП, дзе адрэналін усё яшчэ перапоўняў цела і я толкам не паспеў разгледзець што там было і хто там быў, памятаю, што было неймаверна прыемна, калі валанцёры пачалі падносіць да твару "стаканчыкі" з вадой, прам на душы так пацяплела ад такога клопату. Я тут ужо нагрэўся добранька, а мне тут вадзіцу ўжо налілі, ды да рота паднеслі, засталося толькі схапіць "стаканчык" ды выпіць гэту справу!
Тут жа паляцелі далей, дзе пачаліся хвацкія пяскі і першае падзенне.. У тым самым месцы, дзе трэба было падняцца ў пяшчаную горку, а за ёй яшчэ адна.. Кантакты я паставіў упершыню за два тыдні да марафона, таму адэкватна выштабноўвацца не ўмеў (дарэчы на Налібоках навучыўся ўжо), так у пяску ўграз ды грукнуўся.. потым яшчэ км 10 ехаў з поўным вухам пяску, часам мне здаецца, што ёе, пясок гэты, і дагэтуль яшчэ не ўвесь высыпаўся адтуль :)
І ехаць было забіяцка, дзякуючы сталаму чаргаванню, не з'яўлялася пачуцця нуды.. Неяк нават было цікава ехаць, асабліва па лясных дарожках: пясок, грунт, галіна, бервяно, каляіна, сцяжынка, лужына і гэтак далей. Разнастайнасць.

Шмат разоў то ззаду, то наперадзе з'яўлялася дзяўчына з нумарам 1012 і з ёй два таварыша, здаецца ў аднаго 1014 нумарок. Даволі дружна ехалі, часам нават можна было падслухаць рады, як лепш ехаць :)

На другім КП было вельмі горача, але тут я ўжо спыніўся грунтоўна, убачыў апельсіны і нейкі час засяродзіўся на іх, іх было досыць, таму адразу і не ўцякаў, вады, дарэчы, таксама было шмат. Даволі спакойнае КП, але нічога такога характэрнага. Заправіліся, падзякавалі за ласункі і садавіну ды далей у шлях. А на шляху чакала скрыжаванне, у нейкі момант я нават задумаўся паехаць на 150 км, але прыкінуў уяўна, што 150 і 188 не моцна адрозніваецца, калі б там было 150 і 200 ці 110 і 188, можа быць і згарнуў, хоць не ўпэўнены, усё ж жаданне пракаціцца па поўным трэку брала ўгару, тым больш я жадаў сустрэць дзень Нараджэння як раз падчас язды, а менавіта, прыязджаць раней 00:00 не планаваў. Такія вось намеры :)


Тут мы з сябрам і падзяліліся, ён сказаў што будзе ехаць хутчэй, а я жадаў атрымліваць задавальненне ад марафона..

Але наперадзе чакалі дзясяткі кіламетраў грэйдара і канавы з каламутнай вадой, якія ўвесь час вабілі спыніцца і пагрузіцца ў ваду, але і сама дарога ў адказ не дазваляла спыняцца, каб хутчэй праехаць гэта гарачае пекла з пяску і сонца.
Такім чынам я нават прымудрыўся дагнаць свайго сябра на наступным КП


Тут ужо было ўсё трохі інакш, таму што вада была ў вёдрах і з травой, гэта адразу ж неяк збіла з толку, таму што на працягу шляху было шмат канаў і з'явіліся падазроны, ці не адтуль яна, але піць жадалася мацней.. - піў ваду з травой, перасякаючы палі і сустракаючы ўсё больш і больш узвышшаў..

У нейкі момант я дастаў фотаапарат і проста зрабіў здымак ззаду сябе, і толькі пасля марафона выявіў там вось гэтага махачага хлопца :) Так я забаўляўся на шляху


А былі яшчэ памяранцавыя камяні і памяранцавыя дзьмухаўцы, амаль як з песні пра памяранцавае мора. Хоць калі ўспомніць дзьмухаўцы, якія былі ў намётавым мястэчку, і паглядзець на гэтыя, можна вырабіць добрае параўнанне з удзельнікамі марафона: якія яны былі і якія сталі... ))


Далей ехалася неяк дзіўна, накшталт і стаміўся, але і ехаць трэба, участак прайшоў неяк спакойна і нудна, не ўлічваючы некалькі заездаў у вышыню, але гэтыя складанасці тут жа забіліся з прыездам на самы пазітыўны КП у в. Куль. Таму што там быў настрой, там быў гарачы чай, там было возера нейкае ці што гэта там такое - рака, нейкая вада, дзе атрымалася памыцца ад пяску і пылі, асабліва ў левым вухе :) Па-мойму, я нават чуў нейкія накіды гульні на губным гармоніку ад incopolis, калі не блытаю, так падказалі мне.. усё ж неяк жвавенька і пазітыўна, я нават з'яжджаць не жадаў.. не бачыў нагоды не застацца там :)
Вось толькі ўжо наставала цемра, тут мы падмацаваліся, перапрануліся трохі, і пачалі самы цікавы ўчастак, наогул калі б не сумнае яго завяршэнне мной, то ён бы без усякіх недамовак быў бы самым заліковым, гэтулькі набору вышыні, нібы іншыя цягліцы працаваць пачалі, у галаве думка, калі ж скончацца гэтыя горы, а ногі ўсё адно круцяць і не збіраюцца здавацца. Раптам пацямнела, і стала яшчэ цікавей, але вось разметка пачала блытаць. Мы пачалі блытацца, блукаць, шукаць стрэлкі ліхтарыкамі, катаючыся на скрыжаванні ва ўсіх кірунках сюды-туды. Даставалі нават мапу і спрабавалі зразумець дзе мы, дайшло да таго, што чакалі кагосьці з навігатарам і ехалі ўжо разам.

Але працягвалі рухацца наперад, а на завяршэнні гэтага ўчастку быў эпічны момант, на полі з абабітай каляінай нізкая карэтка згуляла сваю ролю, учапіўся педаллю, ды грукнуўся на правы бок, заціснуўшы калена паміж рамай і цвёрдай зямлёй, можа быць нават каменем.. Адразу не змог нават стаць на нагу, але ехаць далей змог, нага злёгку пабольвала, дыскамфорт не стварала, але прыехаўшы на апошні КП, там трохі пасядзелі, папілі чай, пагрэліся ля вогнішча, перакусілі, а як толькі я пачаў ехаць, зразумеў, што правай нагой круціць педаль наогул не магу.. Боль так давала пра сябе ведаць, што перабівала дыханне.. Сяк-так я пратрываў км 10, працуючы галоўным чынам левай нагой, але неўзабаве працоўная нага хутка забілася і я зразумеў, што на адной ноге па горках я ўжо не яздок.. Так я застаўся адзін, таму што адправіў сябра наперад, каб не тармазіць яго, а сам у горку ішоў пешшу, на роўным месцы спрабаваў круціць адной нагой, а з горак з'язджаў наколькі гэта было магчыма, вось тут як раз-ткі я і сустрэў дзень Нараджэння свой :)

Што на рахунак апошняга КП, атмасфера таксама даволі ветлівая, зручны зэдлічак для пасядзець, гарбата, узвар, ліхтарыкі ў гарбаце, гарачыя абмеркаванні папярэдняга ўчастку і шматлікае іншае :)

.. так пра што я там, а так, пра тое як пешшу скараў вяршыні апошняга ўчастку.. Двойчы я заблудзіўся і хадзіў сюды-туды ў нейкай вёсцы, потым сяк-так метадам праверак па-чэрзе кожнага кірунку патрапіў на патрэбную дарогу.. Памятаю, прыемна было, калі неабыякавыя людзі пыталі ці ўсё ў мяне ў парадку, асабліва калі я не сядзеў у траве замотваючы калена, а нават проста ішоў з роварам у руцэ! У карму +, таму, што дух бадзёраць нават словы! Хоць былі і тыя, хто проста моўчкі праязджаў. Дзякуй бегуну ці мультыку, не ведаю хто гэта быў, які спыніў нас з сябрам, калі мы яшчэ разам ехалі, поруч трубы.. таму што мы праляцелі ўгару міма яе, а ён пракрычаў нам, што мы не туды праехалі, апынулася, што там дзесьці палка, якая паказвала, што трэба ехаць праз трубу.

А далей ужо ўсё было для мяне аднолькава, уніз накатам, угару пешшу, пакуль не прыехаў да нейкага бруду, або гэта быў раўчук, пасля яшчэ да адной вады даехаў, не было ўжо сіл здымаць абутак, таму ў портках і абутку на адной назе сяк-так пракульгаў праз раку і ўгару па пяску крок за крокам, у кампаніі нейкай пазітыўнай дзяўчынкі з яе бадзёрымі пажаданнямі, пра тое што фініш блізка і што наогул усё выдатна!.. А там далей і сапраўды фініш, на фінішы далі медаль-магніт, штосьці там прапанавалі, але я праслухаў, здаецца гаворка ішла пра напоі, але думкі былі пра паляжаць ці пасядзець.. Пакуль да намёта ішоў ад фінішу, зразумеў, што гэта норма, трапляць у падобныя сітуацыі, калі рэальнасць стварае табе складанасці і падае выбар: здацца і спісаць усё на пабітую нагу, або дабрацца саматугам да фінішу і прыняць не апошняе, але далёка не чаканае месца ў рэйтынгу і ўсвядоміць, што марафон жа пройдзены, а гэта ўжо шмат значыць. А час, хуткасць, усё адно ж першым быць не збіраўся, так што магу падвесці вынік, што марафон у дадатковы раз дазволіў усвядоміць шматлікія грані рэальнасці, ацаніць асаблівасці людзей, нацешыцца выглядамі прыроды, у чарговы раз выпрабаваць сябе ў зоне адсутнасці камфорту. А яшчэ і на кантактах ездзіць навучыўся, левай нагой то сапраўды на ўздым ужо ўмею :)

Можа пра што вось і забыўся напісаць.. Прашу прабачэння. А ў цэлым дзякуй за ўвагу, калі хто здужае прачытаць і дзякуй арганізатарам, удзельнікам, сябрам і знаёмым за мерапрыемства, кампанію, настрой! Да наступных Налібок! ;)

p.s. зараз то я ўжо ведаю, што з сабой вазіць ад старту да фінішу: 10 батончыкаў мюслі, дзве пачкі печыва, зефір, мармелад, запасны тэлефон, новы ланцуг, салодкія пасцілкі, шакаладныя падушачкі - НЕ АБАВЯЗКОВА! А вось тры запасны акумулятар для ліхтарыка і парачка бананаў - Спатрэбіліся! :)



Па беражку (Мост праз р. Случ)
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk
Увечар пасля працы паўстала ідэя трохі пракаціцца, каб выходны дзень не прайшоў марна. Праца працай, а суботні дзень без заезду - усё адно, што не дзень наогул. Таму было вырашана абкатаць беражкі ракі Случ.


Случ, Паўночная Случ — рака ў Мінскай, Гомельскай.. [далей], на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абласцей Беларусі, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 197 км. (недзе чытаў, што даўжэй, амаль 228 км). Пачынаецца ў межах Капыльскай грады на вышыні 166 м над узроўнем мора за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Крывая Града Слуцкага раёна, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і па Прыпяцкай нізіне ў межах Салігорскага, Жыткавіцкага і па мяжы Жыткавіцкага і Лунінецкага раёнаў. Вусце за 6 км на паўночны ўсход ад в. Запроссе Лунінецкага раёна. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, заканчваецца ў пачатку траўня.
Рэльеф раўнінны. Лясы і балоты займаюць больш за 70 % плошчы вадазбору. Забалочанасць каля 45 %. Азёрнасць менш за 1 %. Берагі пераважна стромкія або абрывістыя.
Асноўныя прытокі: справа: р. Лакнея, р. Сівельга, р. Морач, р. Жалезніца; злева: р. Вясейка.
(Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.)

Невялікая даведка, а то гэтулькі вакол ды каля катаю, а пра раку ўсё не распавядаў..
Дарэчы, пракладаючы папярэдні маршрут, ыявіў на мапе разбураны мост праз раку, што і паслужыла галоўнай цікавасцю.. Паехаў праверыць факт яго адсутнасці. Вось ўто было на мапе:

Ехаць першую палову маршруту прыйшлося супраць ветра, што першапачаткова неяк пачало паднаядаць, але са з'яўленнем першых вёсачак і выглядаў на ваду, стала весялей. Выгляды з в. Пагост 2:


Часта бачу, але не ведаю як называецца гэтая расліна



Здзейсніўшы завесу па вёсцы і не ўбачыўшы нічога асаблівага рушыў у кірунку наступнай




Вёска мяне сустрэла клапатлівай цыдулкай, хоць выконваць хуткасны рэжым нават з наяўнасцю ветра, было вельмі цяжка! )

Далей адправіўся на пошукі магчымасці перабраць з Малога ў Вялікі Быкоў. Дзе набрыў на новенькі, толькі адбудаваны масток.. Але, як апынулася, гэта не той мост, што мяне цікавіў..

Сівельга — рака ў Слуцкім і Салігорскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Случ (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 19,5 км. Прыток леваруч - рака Дзявіца. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.
А адразу за ракой утульная вёсачка, але не такая вялікая, як гучыць назва )





І вось яно, тое самае месца, я яго ўжо бачу, але мост пакуль што не відаць...

Вось яно тое месца, дзе павінен быў быць мост, дакладней месца на якім я стаю, гэта дарога якая пераўтвараецца у абрыў...


А літаральна год ці два назад, тут былі разваліны.. Вось што я знайшоў на абшарах інтэрнэту:



"Деревни разделил рухнувший мост. Деревни Большое Быково и Исерно отделены друг от друга рекой Случь. Чтобы попасть в больницу или магазин, людям надо идти в обход, а это больше 10 км. Раньше тут был деревянный мост, который рухнул. Потом построили новый, наплавной. Но и его вскоре убрали..
..до 2004 года в Быково был деревянный мост. Но потом на нём произошла трагедия, и мост демонтировали.
Об этом происшествии писал и «Кур’ер» (№ 43 от 7 октября 2004 г.). Напомним, что 3 октября 2004 года мужчина ехал на 20-тонном автомобиле, гружёным сахарной свеклой, и решил сократить дорогу, поехав через деревянный мост. Часть моста не выдержала нагрузки и рухнула. Автомобиль оказался в воде. Роковым обстоятельством оказалось то, что в кабине машины был открыт люк, через который моментально хлынула вода. И водитель не успел набрать воздуха, чтобы выбраться на поверхность. У него осталась жена и двое детей.
После этого случая через реку возвели новый, наплавной мост. Но в 2014 году из-за аварийного состояния его демонтировали.
"
(5 марта 2015 в 18:34 «Кур’ер» kurjer.info)

Сюжэт тэлеканала СТВ на гэту тэму:


Працягваючы вывучаць навінавыя сайты, я пазнаў яшчэ адну навіну:
"В четверг, 8 октября, был торжественно сдан в эксплуатацию мост через реку Случь. Он соединил два берега, а вместе с ними деревню Большое Быково и центральную усадьбу местного сельхозпредприятия — Исерно. До сих пор, чтобы попасть из одного села в другое, нужно было делать большой крюк в 10 км.
Сооружение — детище местной власти и белорусских военных.
Понтонный мост построили военные железнодорожники 30‑й Краснознамённой отдельной железнодорожной бригады под командованием полковника Алексея Якунина, дислоцирующейся в Слуцке. От проекта выиграли все: военные получили реальный опыт строительства, а местное население — экономический эффект и удобство от новой конструкции моста.
"
(8 октября 2015 в 17:51 kurjer.info)

Так што, пераправа праз раку ў норме, проста новы дзейсны мост зрабілі трохі правей, што вядома стварае некаторыя нязручнасці, але ўсё ж лепш, чым калі б даводзілася дабірацца ўплаў :) Вось як выглядае гэтая дзяціна:










А далей уздоўж ракі, але ўжо па процілеглым яе боку, аднак па кірунку плыні, я рушыў у Бок Салігорска, праз в. Пагост і в. Мецявічы, імкнучыся выключаць асфальт са свайго маршруту і любуючыся маляўнічай прыгажосцю ракі



На гэтым усё. Дзякуй за ўвагу.
Вось які атрымаўся мапа-трэк:


p.s. можна судзіць, што на рэсурсе Strava досыць састарэлая база мап, так што ствараць свежыя маршруты там не варыянт.

Заезд "Красавіцкія хароствы"
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk
Выкаціліся ў лес на Вербніцу і спазналі ўсе красавіцкія хароствы сапраўднай вясны! Ідэяй было праехаць праз вёску Мецявічы, а далей прыехаць ляснымі дарогамі праз Зялёны Бор ў Равецкі Лес, імкнучыся цалкам выключыць асфальт з маршруту, прынамсі хоць бы туды! І што самае цікавае, так гэта тое, што месцамі выключылі не толькі асфальт, але і зусім любую праяву дарогі :) Таму ў Равецкі лес так і не даехалі, аднак нам хапіла і звычайнага - файна укаталіся!

А далей здымкі і некалькі слоў пра найболей яркія моманты гэтых 50 кіламетраў! ;)

[Самае цікавае далей (цісні сюды) !]
Як я ўжо напісаў - далей ад асфальта!






Паметусіліся трохі праз палі і трапілі ў лес.. Месцамі на галінках ужо з'яўляюцца першыя лісточкі!






Але ж дарога ў нейкі момант вырашыла скончыцца, а самае смешнае, што вырашала яна так на працягу ўсяго дню..




Пасля такога, звычайны брод ужо не такі страшны, наугол хатні робіцца і сціплы :)


Сустракаўся і асфальт, але я ўпарта яго ігнорыў.. на што са здзіўленнем глядзеў мой таварышч ))


А лес між тым поўны кветак, нібыта нейкая другая краіна!








в. Камень. У вёсцы шмат сабак, амаль што ля кожнага плота і шмат калодзежаў "Журавель" - амаль на кожным двары


Тэма казурак - кляшчы не спяць! Таму ўважлівей у лесе!
А яшчэ і камары прачнуліся, не ведаю як даўно, але ўжо не спяць гэтыя крылатыя смактуны


Як заўсёды, фатаграфую артэфакты.. На гэты раз вось такі ахвяра


А далей заблукалі.. і ехалі ўжо проста туды дзе ёсць якая-небудзь дарога, пакуль яна не скончылася, але да гэтага яшчэ далёка, бо ў лесе знайшлі вельмі прыемнае мястэчка, сапраўдны скарб каб адпачнуць )




Бункер з кормам для жывёл (яго не чапалі)






А далей панеслася.. Вогнішча, смажанае сала, гульня на флейце, саладосці і ў гэтым духу )
























Пасля сябе пакінулі чысціню і рушылі далей!




З кожнай хвілінай дарага некуды ўсё больш і больш знікала...


Рапатам яшчэ артыфакт


Прыехалі


А Рома нават і шкарпэткі памыць вырашыў, не здымаючы, разам з абуткам і порткамі.. Ну бывае ж) Надвор'е гарачае - трэба ж купальны сязон адкрываць )) Прыйшлося пачакаць пакуль хлопча павыціскае ўсю ваду..


Там яшчэ і пабудова такая стаіць.. Калі крануць добра рукою дык паваліцца..


Далей каналы пачаліся глыбокія (па грудзі).. ужо неяк не прайсці зусім сухому.. прыйшлося хутка цяміць.. склалі з гнілога бярвення штосьці падобнае на масток


Я на другі бок прымаць равары ды здзеквацца )




А пасля бродаў пачаўся пясочак, як на пляжы, толькі не каб ляжаць. а каб ехаць )


Шлях ужо трымалі ў горад.. І я раптоўна вырашыў заехаць навасховішча ў в. Сакавічы і памыцца трохі ад бруду


Вада халодная (бррр), каламутная і камары лётаюць, але там прыгожа!


Раптам ужо на асфальце пачалі сустракацца раварысты.. Адна сустрэча апынулася прыемнай! Сустрэў аматара шпацыраў і вандровак - Змітрыка (з братам), якога даўно ведаю ў тырнэце, але ніколі не бачыў! І яшчэ ён робіць шыкоўныя здымкі. Вось зараз і ў рэальнасці знаёмыя будзем :)


Такі шпацыр. На гэтым дзякуй за ўвагу! :)