Заезд з Салігорска ў Наваельню

Немагчыма - гэта ўсяго толькі гучнае слова за якім хаваюцца маленькія людзі. Ім прасцей жыць у звычайным свеце , чым знайсці ў сабе сілы, каб адважыцца на штосьці новае!

У гэты раз мая фотасправаздача пра працяглы заезд (190 км) аднаго дню ў родны край. Інакш кажучы мы выехалі з Салігорска, але хтосьці ехаў у Наваельню, а хтосьці ў Ліду. Маршрут ляжаў праз асноўныя пункты такія як Чырвоная Слабада, Грыцэвічы, Клецк, Хвоева, Гарадзішча, воз. Свіцязь, Валеўка і інш.

Мапа:

Як відаць, маршрут атрымаўся практычна па прамы, але гэта было далёка не так :)

1. Калі выязджалі, сонейка толькі пачынала распростваць свае прамяні, што было вельмі дарэчы на той момант
2. Укамплектаваны конь
3.Наталля таксама некісла запакавалася
4. У нейкай вёсцы спыніліся, бо трэба было удакладніць мапу і распакавацца.. Горача
5. Па класіцы жанру, я накідаў некалькі добранькіх зрэзаў па гіпатэнузе да асфальтавых катэтаў. Як апынулася, не заўсёды гіпатэнуза - гэта гладка! )
6. А тут яшчэ і дарогу зааралі :)
7. Але нават на цыклакросе нармалёва каціць
8. Стоп-конь
9. Вось гэта паварот. Мяркую, што таблічка больш папераджальная, чым забараняльная, інакш - гэта бунт!
10. На ростанях. Тэматычны прыпынак. заправілі бакі і далей
11. Ну трохі пафоткалісь яшчэ..
12. Пасмяяліся
13. Дзот
14. Чырвоная зорка. На гарызонце нейкі завод.. На вінакурню падобна ці бровар.. Не стаў глядзець што там, мо які мехдвор
15. Так партроху дакацілі ў Клецк.
16. Гаўбцы да зямлі.. Зручна
17. З гэтых самых пор ровар ля майго ложка здабыў недатыкальны статус!
18. Ну што тут сказаць, прыгожы гарадок
19. Вадзічка, нейкая буда.. хібо што хатка бабра плавае..
20. І ты прыязджай паглядзець!
21
22
23. У горадзе заўважыў шмат роварных пляцовак
24. Накірунак на Сноў!
25. Тут пачалося ізноў цікавае. Вельмі цікавяць мяне такія хаткі ў дарозе.. Бывае калі які дождж ці трэба заночыць, то сапраўдны скарб
26
27. Прыемны жвірок, без ўсялякага шыферу, адно толькі пылу шмат
28. Касцёл у Снове
29. Па дарозе Дзёню сустрэлі, які ўжо цалкам мясцовы, аб чым кажа яго Хвоева-стайл! :)
30. Было вырашана заехаць за вадзіцай, а там і панеслася.. Ледзь змаглі вырвацца. Добра, што на двары няма гамака якога-небудзь. а то б і застаўся :)
31. Часу было няшмат, але мне яго і не хапіла.. Квадрат атрымаўся, але трошкі не такі як трэба.. Добра, што Іра распавяла гісторыю пра Таню і Гогу. Дзякуючы гэтай гісторыі я не стаў прывязвацца да гульні і імкнуўся ўсяляк не захапляцца )
32. Гы :)
33. Дапілі гарбату і рванулі. А Дзяніс паабяцаў добры асфальт, так яно і было.. першы час...
34. Потым з'явіўся пясок
35. Да пяску дадалі ваду
36. І атрымаліся гоўны
37.
38. Раптам я захапіўся і чамусьці апынуўся занадта наперадзе, а тут званок на тэлефон
39. Гэта называецца - запісаць трэк на касету.. І трэба ж было сабраць з поля ўвесь шпагат.. Метраў 10, не менш ))
40. А калі выбраліся да Гарадзішча, там яшчэ і кола прабілася.. Грунтоўная падрыхтоўка
41. Чым далей ехалі, тым менш я пачынаў зважаць на розныя аб'екты. Так што фатаграфіі пачалі паступова сканчацца. Вось толькі на любімае возера зазірнуў, хоць і не жадалася спыняцца..
42. Возера Свіцязь. А далей - згарнуў на Наваельню. Неўзабаве перажыў невялікую навальніцу і быў ужо дома.

Усё!


Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic