Заезд "СВЯТОЕ ВОЗЕРА 4.0"

У густых перапляценнях галін, там, дзе міфы становяцца рэальнасцю, а звыклы свет сыходзіць на другі план. Дзе сваё, непаўторнае жыццё ў кожнай жывой істоты. У гэтым выдатным і загадкавым свеце, дзе постаці велічных дрэў адкідаюць свае доўгія цені на зямлі, быццам спрабуюць схапіць цябе, сваімі здавалася б жывымі, лапамі-галінамі і засталося яшчэ, усё тое, старажытнае, збольшага ўжо забытае і пашараванае часам… Мы можам не памятаць, але Лес не забудзецца ніколі. Ён захоўвае сваю гісторыю. Ён ведае ўсе таямніцы...

intro

Так, у гэту перадсвяточную суботу, мы нацешыліся прыгажосцямі гідралагічнага заказніка "Святое возера". Для мяне гэта ўжо традыцыйная вясновая падзея :)
Прыгода цудоўная, але не ўсё так проста.. Аб гэтым графічная справаздача з каментарыямі:

1. Вось яны гэтыя шчаслівыя твары раварыстаў, якія пакуль яшчэ не дасведчаныя, што іх чакае :)
2. Толькі крутнуліся ў бок ад горада і пачалося! пачалося! Ух, пачалося)
3. Гэта толькі спачатку так, а там будзе добра... думалі мы
4. Хутка прыйшла ідэя пераапрануцца. Начапіць бахілы
5. І праўда былі дарогі, дзе можна цалкам утульна каціць, там нават вавёрка бегала, але нейкая надта худая
6. Вось было нечакана, гэта ўбачыць рыбака, што сядзіць на лёдзе 31-га сакавіка.
7. А лесе прыгожая коўзанка
8. Але мы не каталіся, бо канькі з сабою не ўзялі
9. Павылазілі ўсёткі, а я ўжо думаў да вербнага і не ўбачу
10. Мокры пясок, ён як бы лепш, чым сухі, бо не цягае ў бакі, але ён сабака такі цяжкі.. Як наліпне, нібы на жалезным ровары каціш
11. Злобныя канавы
12. Малпаўскія - раю!
13. Што?
14. Чарговы трафей 30/27. Можа хто згубіў? У Салігорску пакуль што паляжыць
15. Чароўнае алея. Дарэчы, па заснежанай паверхні ехаць лягчэй і прыемней, чым па мокрым брудзе
16. Хароствы :)
17. Смачная пірожанка ))
18. ...з падліўкай
19. Далей ізноў пясок, усе змагаліся як маглі
20. Бывае і паляжаць хочацца
21. Хто хітрэйшы, - гэта ўсё бокам, бокам..
22. Фух, грымнуўся, ледзь не згубіў трафей.. На месцы!
23. Тэхніка
24. Самая прыемная паверхня, як паказала практыка, асабліва калі паднізам лёд
25. КОжную лужыну Зміцер правяраў асабіста сам!
26. Гэта вам не хухры-мухры
27. А можа і хухры...
28. Апошнім часам, шмат дзе пасеклі лес.. Шкада..
29. Мацней за абаранак трымайся шафёр
30. Неспадзеўка
31. Амаль што чысты. Добра калі сярод бруду ёсць лужыны і снег
32. Ужо блізка! З'явілася мапа, толькі дзе на ёй мы?))
33. А вось і святое
34. Сам Балотнік яго выгадоўвае.. Колькі падарожнікаў знікла ў гэтым водары
35. Высеклі дрэвы (
36. Аржавенік
37. На возеры лёд
38. Пахадзіў. Лёд не правальваецца
39. "Святое возера"
40. Люстра
41.
42. Багульнік
43. Малады лес
44.
45.
46.
47. Інтымны момант

На гэтым і хопіць. Традыцыйны заезд скончыўся паспяхова.

Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic