Сівельга 2.0

Прырода дасканалая і вечна дзее новае. Гэта такая невычэрпная крыніца ўсяго жывога. Яна поўнасць быцця, яна вечная і бясконцая, яна магутная і ЎСЁмагутная, яна ўвесь час руйнуе і бесперапынна стварае. Усе рэчы ў ёй і яна ва ўсім, асабліва чалавечае жыццё, якое ўвесь час падпарадкоўваецца прыгажосці. А прыгажосць як не круці абсалютная і існавала заўсёды, нават яшчэ да чалавека. Прыгажосць не залежыць ад нікчэмнага чалавека, які боўтаецца ў сваім брудзе. Прыгажосць будзе заўсёды і нават пасля чалавека... !

Навошта гэта ўсё? Так трэба... Усякае можа ўздумацца, успомніцца пакручваючы понажы на свежым і марозным паветры падчас заезду "Сівельга 2.0"

Праезд ажыццявіўся ўздоўж рэк Сівельга і Случ, месцамі нават па саміх рэках. Што было дзіўна, так гэта наяўнасць рыбакоў на лёдзе ў такі мароз. І не холадна ж ім тут сядзець?! - думаў я, працягваючы аб'язджаць лункі і скрыні, папраўляючы на руцэ другую пальчатку, што злазіла з першай... У астатнім атрымаў велізарны зарад захаплення ад зімовай прыроды, бадзёрасць ад марознага ветра, і філасофскія натхненні ад бязлюднасці (не лічачы рыбакоў) і адзіноты з самім сабой. 

Фота гл. па спасылцы на трэк strava, што вышэй. Гэтак жа ў маім інстаграме, з адпаведнымі  тэгамі: 

https://www.instagram.com/abaryhien/


Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic