Вынікі. Ровар 2017.

Разумею, што катацца ў гэтым 2017 годзе на ровары ўжо не планую. 

Таму прыйшоў час справаздач, лічбаў, фактаў, дасягненняў і г.д. 

Вось што налічыла Strava. Але гэта яшчэ не ўсё :)

Далей тэкст, спасылкі і мала малюначкаў.

1. У канцы сакавіка (трэці месяц гэтага года) я перасеў на сабраны Cube Aim 27.5 на якім ужо накруціў 4723,2 км. Так і не паставіўшы правільныя колы...

2. У траўні перад м.Налібокі паставіў кантактныя педалі, а ўжо на марафоне навучыўся катацца на іх, ну гэта значыць нанова. А потым яшчэ ў гэтую ж ноч на свой дзень Нараджэння і хадзіць, і бегаць у велатуфлях :) Як гэта было!

3. Па неафіцыйнай лічбе агульнага кіламетражу (5300-5450 км) за 2017 год накруціў на 1000 км больш, чым у 2016, але менш чым у 2015.

4. Па колькасці падзенняў, уборак і траўмаў лічба таксама значна сышла наперад.. нажаль.. Двойчы звяртаўся да лекара з траўмамі пасля паездак.

5. За год пакатаўся ў 5 абласцях нашай краіны. У Віцебскую так і не патрапіў. 

6. Шэсць разоў прабіў задняе кола і адзін раз пярэдняе, гэта менш чым летась.

7. Зміцер і Наталля Карачуны (2kola.by) прызвычаілі да бафа, які я ім так і не вярнуў, за звычку і баф - дзякуй, спадзяюся промах выпраўлю :)

8. Толькі 1 раз быў валанцёрам на ПГ - гэта  Active Zone Adventure Race-2017, але хоць штосьці, ганаруся сабой, што не поўны няздара.

9. Тройчы скруціў на крэйдавыя кар'еры, двойчы на Свіцязь і тройчы на Святое возера.

10. Больш 15 ПВД за год. Пра шматлікія з іх можна пачытаць у маім ЖЧ. Паглядзець здымкі ў Instagram, ці відэа на Youtube. Падчас пвд і не толькі - было шмат знаёмстваў і сустрэч з цікавымі людзьмі - гэта важна!

11. Упершыню пабываў у Белавежскай пушчы з боку нашай краіны і ўпершыню разам з Паехалі Баранавічы.

12. Двойчы быў напалоханы курапаткамі якія з'явіліся з травы, але двойчыдва разы не спалохаўся, а смяяўся з таго, як спалохаўся кампаньён :)

13. Некалькі разоў паўдзельнічаў у фігурным катанні на мерапрыемствах горада Салігорск, але нічога не выйграў.

14. Жывёлы: аднойчы натыкнуўся на кабана; тройчы на аленяў; неаднаразова натыкаўся на казуль, вожыкаў, змей, яшчарак, розных птушак, баброў, ліс і інш.

15. Стварыў суполку ў вк Заезды, покатушки, велопоходы (Солигорск, Слуцк), дзе сабраў некаторых актыўных раварыстаў Салігорска. Дзякуй вам за кампанію, не знікайце! Вы ўсе розныя і ўсе асаблівыя, па-свойму складаныя, і менавіта таму цікавыя! Калі каго пакрыўдзіў, вымусіў ехаць праз поле з гноем, накрычаў ці проста замучыў у дарозе - выбачайце, я са спартовай цікавасці, абавязкова выкажыцеся мне, будзем карэктаваць узроўні складанасці і нагрузку. Ці абвыкаць :)

Ну на гэтым і досыць. Штосьці ўспомніў, штосьці забыўся. Кагосьці назваў ці парэкламаваў, а кагосьці зваў на працягу года ;) 

З Надыходзячым новым годам вас, сябры! Круціце педалі і не хварэйце! І галоўнае кахайце адзін аднаго! :) 

Дзякуй за ўвагу і разуменне. Вось яшчэ стыльны ролік са стравы:


Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic