У мястэчку Наваельня знікла жанчына-касманаўт (помнік)!

Знікла без рэшткі, без следу, бед наймалога намёку на тое, што яна была... 

Панарамны выгляд на помнік сацрэалізму - заваяванне космасу. Лета 2017.

Я адначасова ў засмучэнні і смутку, - прыехаў на Радзіму, а тут выкралі Церашкову? Хто? Завошта?
Яна адзіная так непасрэдна і так заўсёды нязменна пунктуальна сустракала мяне з вакзала, ці калі я ехаў з Наваградка, ці калі яшчэ адкуль ішоў, а зараз яе няма. Вар'яцтва ці да лепшага? :)
 

Валянціна Уладзіміраўна Церашкова - (нарадзілася 6 сакавіка 1937, вёска Масленнікава, Тутаеўскі раён, Яраслаўская вобласць) — савецкі касманаўт, першая жанчына ў космасе. Сярод некалькіх соцен кандыдатаў была абраная пілотам касмічнага карабля Усход-5, які падняў яе ў космас 16 чэрвеня 1963 года.

Я канечне не фанат савецкіх помнікаў, але супраць космасу і жанчын, наогул нічога не маю! 

Так выглядаў помнік у свае лепшыя гадзіны!

 Даволі ветліва і міла. Хтосьці весяла зваў яе валейбалісткай, што падае мяч і вядома ж светлыя надзеі, хтосьці касманаўтам, хтосьці проста жанчынай. Але як не звалі б, была ў ёй нейкая асаблівасць. А за доўгія гады гэта асаблівасць ператварылася ў важную адметнасць і выбітнасць Наваельні.

Такой я заспеў яе ў апошні раз...

З якога ракурсу я не глядзеў - няма.. Проста няма.. 

Месца дзе быў помнік
Сляды шын. Яшчэ і паездзіў хтосьці

Ну вось неяк так, што тут яшчэ сказаць.. Можа да лепшага, а можа страта?
Пажывём - пабачым ;)

Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic