ПВД Белавежская пушча 2017. Кастрычнік

У выходныя, перасеклі знакамітую Белавежскую пушчу. Раней я там быў толькі аднойчы, але было гэта з боку Польшчы, таму, калі ўбачыў анонс пра хуткі выходны заезд, то накіраваў усе высілкі на тое, каб туды патрапіць і прыехаць. А галоўнае праехаць, па так званых запаведных месцах, хоць шмат чаго я на той момант яшчэ не ведаў.. Аднак і шматлікія чаканні ўсёткі апраўдаліся. 

Спачатку я не хацеў наогул нічога пісаць, потым хацеў напісаць толькі тэкст і ўсё. Але вырашыў усё ж апісаць некалькі момантаў са свайго пункта гледжання. Таму далей трохі пра гэтыя, ўжо мінулыя падзеі... 

Лужына ў пушчы.

Пачну з самага пачатку... Пятніца 20 кастрычніка. Салігорск. Канец працоўнага дня, на стаянцы ўжо забіты роварам і маімі рэчамі аўтамабіль суседа Лёхі (дарэчы, дзякуй Наталлі К. (strava.com/athletes/22028717) за торбу на багажнік, без яе я б знік). 

Да шчасця, суседу трэба было ў Наваградак, а мне ў Баранавічы, на тым і сышліся, што ён трохі мяне падвёз і высадзіў ля вёскі Ужанка, што недалёка ад Гарадзеі, адтуль я шчасна дакаціў да Ліпы, а там на цягнік і вось ужо ў Баранавічах. Дзе добрыя і гасцінныя Бэндары жывуць на другім канцы горада. Прыйшлося яшчэ накаціць 5-6 км. Неяк і змерзнуць грунтоўна не паспеў, ды і сагрэцца не разгонішся. Прыехаў.

У гасцях накармілі, напаілі, спаць пасклалі, перад сном словам за словам залюлялі. Спаў выдатна, калі прачнуўся, нават неяк не адразу сцяміў па якіх каардынатах знаходзіцца гэтая падлога на якой я ляжу, але сонныя і знаёмыя галасы Змітра ды Наталлі, аднавілі маю памяць. 

Па-хуткаму, памкнуліся, памыліся, гарбатай-кавай напіліся і ў шлях дарожку на вакзал. Калі прыехалі там ужо чакалі хлопцы. Набылі квіткі. Загрузіліся. Едзем у Ваўкавыск! 

Загрузка ў Баранавічах

Ехалася таварыска. Віктаган дастаў мапу і буклеты з пушчы і бутэрброды (не з пушчы). Мапу і буклеты нам, бутэрброды - сабе. Пакуль мы глядзелі малюначкі і дарожкі, Віця - еў. Мікіта спрабаваў паспаць на суседняй сядушцы. Вярнуўся. Казаў, што паляжаў і гэта добра. Можа яно і так.

У цэлым настрой баявы. Дарога праляцела хутка.

Выдушыліся ў Ваўкавыск з вагона ў 8:26. Наладзіліся і ў шлях.

Наладка.

Спыніліся ля банкамата. Зміцер абяцаў, што ў пушчу сваіх бясплатна не пускаюць.

Ілля штурмуе касу.
Простая вулачка. Ваўкавыск.

У анонсе Змітром было напісана, што нас чакае ідэальны асфальт, тым больш, гэта потым яшчэ і Віктаган пацвердзіў, таму асфальт быў самы ідэальны ;)

На выездзе да агульнай масы падлучыліся яшчэ два чалавека з Менска. У выніку нас стала ўжо 10 раварыстаў:
Баранавічы (5),
Наваельня-Баранавічы-Салігорск (1),
Баранавічы-Наваельня (1),
Наваельня (1),
Менск (2).

Банда!

Ваўкавыскія ўзвышшы.
Спыняцца было не лагічна, таму некаторыя здымкі рабіў на хуткасці з ровара.
Дарожкі накатаныя, ехаць было прыемна, хоць мне было першыя часы голадна. Дарма я не рушыў услед прыкладу ў вагоне.
Трохі ехалася ў гору.
Выгляд на вёску Вердамічы.
Там дзе ў гару - там і з гары .
І зноў у гору :)
Хтосьці сказаў пра краму, таму было вырашана знайсці краму і на ўсякі выпадак чым-небудзь затарыцца, мала што там у пушчы. Пакуль ехалі, Віця знайшоў чарговы ўшанаваны корч. Але і ў краму такі паспеў :)
Ліманад!

Трохі далей у вёсцы нейкі закінуты будынак, але часу разглядаць і паглыбляцца не было, а дарма. Ужо па вяртанні, я пачытаў пра гэту вёску і зразумеў, што не проста так былі мае падазроны ў тым кірунку, таму што роўна за гэтым закінутым збудаваннем знаходзяцца разваліны сядзібы другой паловы XIX стагоддзі. Сядзіба Талочка.

Наогул у вёсцы шмат чаго цікава: http://globus.tut.by/verdomichi/

Раю таксама да прагляду:

http://orda.of.by/.lib/aftanazy/rezyd/t2/396?m=41.8,6.6
http://orda.of.by/.add/gallery.php?verdomichi/manor_main/art/fspi

Пабудова ў Вярдомічах. За нею парк і сядзіба.
Пушча.

Праехалі Лашэвічы, Вялікія Міхалкі, Малыя Міхалкі і вось яна пушча, адразу за ракой Калона. Далей пачынаюцца прыродныя прыгажосці, якімі поўная ўся наша краіна, дарэчы. Вось толькі паветра, здаецца свяжэй неяк ці лягчэйшы. Ён удыхаецца і выдыхаецца аднолькава лёгка. Не ўсюды сустрэнеш такую ідылію, магчыма спалучэнне лесу і балота даюць такі эфект.

Запаведныя месцы

Далей былі Жаркаўшчына, Рудня, Ціхаволя. У апошняй з іх была чарговая, не запланаваная першапачатковая крама. Хто што, я ўзяў белаколу і вафлі. Не стаў бы піць у звычайных умовах гэту атруту, але тут так захацелася. А галоўнае і зайшла выдатна. 

Круцілася мне на той момант туга. Але есці было ў ляноту і я вырашыў, што пратрымаюся да стаянкі і там ужо адвяду душу па поўнай. Так яно і было ў далейшым. 

Лістота.

Тут жа ў Ціхаволі, мы прайшлі шчасны, аднак трохі зацяжны ўезд. Скінуліся па 7 р. кожны і нейкі час у суправаджэнні праехалі да стаянкі. Пасля якой я нарэшце актываваўся і ўжо быў гатовы ехаць куды заўгодна, і як заўгодна! :) Бо паеў!

Выдатная парковачка.

Што было далей. Мы каталіся па пушчы. Даволі добры асфальт, я б нават сказаў шыкоўны асфальт. Ехаць было прыемна, нават не гледзячы на распачаты ўжо да гэтага часу дождж. Вакол прырода. 

Перыядычна трапляліся алені і казулі. 

У адзін момант мы нават убачылі трох асобін, якія стаялі ля краю дарожкі, але пры выглядзе нас яны адбеглі ў глыб, дзе прыпыніліся і глядзелі.. Прыгажуны. Куды больш жывыя , чым тыя якіх я потым убачыў на наступны дзень за рашоткай загону. 

Мапа.
Падаючыя крыжы. Чытаць ў гугле ці яшчэ дзе
Вакол ровары і лістота
Кастрычнік.
Пушча багатая на грыбы.

У нейкі момант да нас далучыўся жвавы сабака. З на здзіўленне, натрэніраванымі дыхалкай і цаглінамі. Прабег ён з намі парадку чацвёртай часткі маршруту, а то і больш. 

Лёталі як маглі.


Мінчукі Алеся і Саша.
Аляксандр на Александраўскам гасцінцы
Там жа недалёка ён і кола прабіў.
Вось гэты ачмурэны вар'ят!
Алесі ён чамусьці давяраў больш усіх..

За ўвесь час было два праколы, ДТЗ у выглядзе наезду (у выніку далей Наталля ездзіла з васьмёркай) і адзін шатун які адкруціўся. 

А яшчэ я вынес ля гасцініцы сметнік. Шуму то было.. Фух... 

Піт-стоп.
Мікіта штосьці доўга ўціраў пра тэлефон і пра батарэю )
Зміцер.
Дуб-патрыярх. Вялізны!

Дубовы карагод ад Віці

Падчас гэта дзеянне здавалася звычайным. Зараз жа з боку глядзіцца дзіка, але што паробіш, не адмаўляць жа сябе :)

А вось яшчэ зрабіў два роліка падчас заезду ўжо пад дажджом, які доўжыўся практычна да паўночы. У першым роліку я захапіўся і з'ехаў не туды. Трэба было на скрыжаванні павярнуць налева. У другім роліку прыйшлося даганяць. Калі прыслухацца, то ў першым роліку чуваць як Зміцер крычыць мне. 


Што было ў лагеры. Гэта застанецца ў таямніцы, гыгы, ну прынамсі з маёй старонкі інфармацыя не выйдзе. А вось калі ў агульных рысах, то атрымалася зняць Плянту за 16 р. на ўсіх. Развесці там вогнішча, пагрэцца, хтосьці вось нават змог прасушыцца і правэндзіцца, асабіста я дагэтуль з барады не магу вымыць водары вэнджання :)

З важнага - у нас быў кісель, былі арэшкі, багацце кацялкоў, нават лішняя тушонка засталася. Увогуле галодных не было, наколькі я зразумеў. Ну ці перафразоўваю, хто жадаў - той паеў. астатнія самі з вусамі. 

Здымак цеплыні

Спалі пераважна ў намётах, хоць былі і такія хто абраў шлях прасцей, але куды вострасюжэтна. Напрыклад Саша спаў на стале ў альтанцы! 

Насамрэч вельмі зручна. Бо ровары былі пад надзейнай абаронай і ад чужых, і нават ад сваіх, як паказала практыка! Лёша дзівачыў ))

Саша спіць.

Прачнуліся рана. Прыкладна ў сем, пачатку восьмага пачалася актыўнасць. Перакусы, кава, гарбата, здымкі. Збіранні і ў далейшы шлях. 

Раніца.
Настрой.
...
Дабрыня.

Ірванулі да вальераў. Паглядзець на жывёл. З аднаго боку цікава, з іншага не..

Адчуваецца нейкі груз у вачах жывёл. Не выглядаюць яны натуральнымі, як тыя, што ў лесе.. 

Але паглядзець усё адно было цікава. Тым больш так блізка.  

...
...
...
Векавыя дрэвы
Прыемныя дарожкі.
Свежае паветра.
Яркія фарбы.
...
Разлог.
...

Быў момант калі я зразумеў, што далей ужо ехаць не магу. Я кручу, але ўсе аддаляюцца ад мяне і ў нейкі момант наогул зніклі за гарызонтам. Я зразумеў, што абабіўся ўжо, але працягваў імкнуцца на ўсе жылы. Так некалькі кіламетраў я яшчэ ехаў, пакуль астатнія трохі мяне пачакалі, а потым заўважыў, што ў заднім коле зусім няма паветра - прабіў, але так я забіў канчаткова ногі. Кола заляпілі. Усяго толькі маленькі кавалачак дрота быў прычынай праколу. Сёлета мой другі пракол. Першы быў перад Налібокамі.

Пасля на нейкі час стала круціць лягчэй, нібы скінуў сур'ёзны груз, але ўсё адно забітыя ногі давалі пра сябе ведаць. 

Затое цяпер кайфую ад цягліцавага болю :)

Аперацыйная )


Віктаган ляціць.
Карачуны.
Лёша
Шосер Ілля.
Поле.

Назад дарога была ў Тэўлі. Праз Каменюкі, Лавы, Гвоздзі 1,2, Пашукі, Чарнакі, Дварцы, Мельнікі, Гурыны, Дымнікі, Дзевяткі і інш.

У Тэўлях на цягнік у Баранавічы, адтуль я на цягнік у Слуцак, са Слуцку на цягнік у Салігорск. Праз некалькі перасадак да гадзіны ночы я ўжо быў у ложку. 

Але яно таго варта! Мне спадабалася і я ўкатаўся! - вердыкт.

Мапа (варыянт узяў у Віктагана)

Ад сябе я напісаў малую частку, таму прапаную для чытання справаздачы, без якіх маю чытаць проста бессэнсоўна:


1. Віктаган: "Пересечение Беловежской пущи. Обзорный велопоход"

 2. Зміцер Карачун: "Велопоход «Беловежская пуща 2017»"

Дзякую за ўвагу.


Error

Anonymous comments are disabled in this journal

default userpic