abaryhien (yauhenk) wrote,
abaryhien
yauhenk

Блакітныя азёры (Хацінава)

Хацінава - вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Звычайная сабе вёска ці наадварот незвычайная як і ўсе беларускія вёскі :) Але ёсць побач з гэтай вёскай прыемны, трохі падсушаны, але зялёны лес! А ў лесе гэтым можна пакупацца. А самае цікавае, што і рэкі туды не цякуць і раўчукоў не відаць, а пакупацца можна, ды выгляды нібы замежныя ўбачыць ;)

І так здарылася, што захацелася мне трошкі пракаціцца, з горада выехаць, паветрам падыхаць, ды як звычайна як пачаў круціць педалі ды і не спыніцца ўжо, хіба што калена якое яшчэ баліць, трохі супыняла, а так замест чаканых 20-30 накруціў 75 км. Ды паплюўся ў згаданым вышэй лесе, а менавіта, нарэшце прыехаў на крэйдавыя кар'еры!

[Далей>>>]

Меркавана склаў анонс у апошні момант, змесцаваў яго, апрануўся і паехаў.. Вось як стрэльнула ў галаву, так звычайна адразу і атрымліваецца кудысьці паехаць, а вось калі б планаваў, то не факт, што атрымалася. Але планы ўсёткі былі і жаданнем было праехацца міма вадасховішча,


..зірнуць у в. Пагост на млын, на якім я ўжо разоў 8 быў, калі не больш, але пахкія рапсавыя палі ды лёгкі ветрык у бок, нават не пакінулі мне ніякага шанцу спыніцца ў Пагосце,..



..я проста праскочыў міма яго без аглядкі, прарываючыся ўсё далей і далей па пяшчаных дарожках у бок сур'ёзнага ляснога масіва за гарызонт, а самае цікавае, што колькі я не ехаў, лес раз-пораз заставаўся на недасягальнай адлегласці... Толькі вёска за вёскай, вёска за вёскай.. /

Выязджаючы з горада я не забыўся зайсці ў аптэку і купіць нейкі дзіцячы крэм ад сонца. Дарэчы, рэальна дапамог! Так што будзьце ўважлівыя на гарачым сонцы, не забываем пра меры абароны.
Прыехаўшы ў вёску Дарасіно (у якой ёсць нават крама, школа і клуб), апынулася, што запасы вады практычна вычарпалі сябе, таму далейшай задачай было знайсці якую-небудзь прэзентабельную з выгляду студню, да шчасця такіх апынулася некалькі ў вёсцы Чапаева, вада там хоць і мутнаватая з выгляду, аднак на густ прыемная і прахалодная. Напоўнілі бакі, дарэчы, так, я быў не адзін, у гэты раз са мной быў калега з працы.. Распачыналы раварыст! :) Спадзяюся.. І паехалі далей, тут вось ужо праз вёску і лес пачаўся..




Тут жа скрозь галінкі пачалі праглядацца блакітныя вабныя воды
















Як відаць, вакол возера ўзвышша з лесам, а сама вада нібы ў яме, хоць чаму нібы, гэта ж былы кар'ер, які затапіла.. Верагодна капалі-капалі, пакуль не лінула, а потым закінулі, але людзі облюбілі мястэчка, ды і прырода акультурыла. У цэлым даволі маляўніча, але падазрона :)

Глядзеў я на гэту справу з горачкі ўплятаючы бананы з печывам і зефірам, ды не ўтрымаўся, палез правяраць навобмацак :)












Дно цалкам складаецца з мелу, месцамі ногі проста правальваюцца ў глейкую сумесь, а месцамі наадварот можна адчуць цвёрдую паверхню, цвёрдае дно, і калі трохі пабалбатаць нагамі, то вада становіцца каламутная, таму лепшае рашэнне гэта браць з сабой якую-небудзь камеру, напрыклад ад мапеда, матацыкла, аўто.. галознае каб зад пралез (у крамах зараз хапае ўсякіх модных штук), ды заваліцца на гэту справу і ў вольны дрэйф! )




Падмацаваліся, адпачылі. Трэба і назад ехаць, хоць застаўся б, але на працу раніцай...




Назад ужо паехалі праз 4РУ, па асфальце, але супраць ветра. Дарэчы. там цяпер новенькі асфальт кладуць, накат наогул шыкоўны, нават супраць ветра. Ровар сам едзе






Такі атрмыўся трэк:








































Tags: #Беларусь, #Хацінава, #Хотиново, #вандроўка, #прырода, #ровар
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic
  • 4 comments