?

Log in

No account? Create an account

Вандроўкі Абарыгена. (Яўген Герасіменка)

Ровар, вандроўкі, падарожжа, вылазкі, гістарычныя звесткі, малюнкі.

Вітаю!
Сябры, вітаю вас у маім часопісе!

Байдарачны ПВД па рацэ Шчара (Ščara 2018)
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk

Як бы не было гэта ўсё абуральна, але ў гэты раз я прамяняў понажы на вёслы! :)
І як бы не гучала гэта дзіўна, але байдарак у маім жыцці да гэтага верасня 2018 не было! Вядома да гэтага я гроб у лодках, хадзіў на катэрах, нават у каноэ здаралася папесціцца, але вось сапраўдны байдарачны паход здарыўся ўпершыню! І таму, прыступім да майго фатаграфічнага міні-аповяду, дзе гаворка пойдзе пра двухдзённы паход па р. Шчара!




[Чытаць далей... (цісні сюды!)]
* Шчара (Ščara) -  рака ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток р. Нёман. Даўжыня 325 км. Пачынаецца на Навагрудскім узвышшы з возера Калдычава, упадае ў р. Нёман за 2 км на паўднёвы усход ад в. Дашкаўцы Мастоўскага раёна. Суднаходная ад аграгарадку Быцень (за 155 км ад вусця) у паўнаводны перыяд. Праз Выганашчанскае возера злучана Агінскім каналам з р. Ясельдай (басейн Прыпяці).

Назбіралася нас у Салігорску 9 чалавек не лічачы сабакі. Цалкам такая хвалебная кампанія. З кімсьці я ўжо хадзіў у цікавыя, нават экстрэмальныя паходы, з кімсьці проста знаёмы ў жыцці, пра каго вось толькі ўсяго чуў, а кагосьці і зусім упершыню ўбачыў.. Такім чынам адбыліся як сустрэчы, так і новыя знаёмствы, а гэта заўсёды прыемна і цікава.

Рана-рана у суботу мы пагрузіліся, спакаваліся, пералічыліся і рушылі ў в. Дабромысль (вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці), менавіта адтуль мы і стартанулі...

SAM_6349

1. Той самы выпадак калі канструктары, інжынеры, праектоўнікі нарэшце заняліся чымсьці ім уласцівым!

SAM_6351

2. Высадка на ваду.

Пяць байдарак, дзевяць чалавек, сабака - усяго пяць экіпажаў! У кожным па два персанажа ;) Наш экіпаж атрымаўся з двух Яўгенаў.. І адразу гэтыя два Яўгены спусцілі байдарку не ў самым удалым месцы, папаплавалі трохі і высадзіліся на бераг у кірунку незарослага спуску, але гэта замешка дала магчымасць паплюхацца і штосьці зразумець.. І вось мы ўжо на вадзе, рухаемся.. Чакаем астатніх і наперад!

SAM_6352

3. Саша і Воля

SAM_6354

4. Мікалай Уладзіміравіч

SAM_6356

5.

SAM_6357

6. Абарыген нейкі

SAM_6358

7. Кароўкі

SAM_6359

8. Саша і Слава

SAM_6360

9.

*І тут я вырашыў, што шмат пісаць не буду, досыць фатаграфій і лёгкіх каментароў!

SAM_6365

10.  Прыгожыя краявіды

SAM_6367

11. Прыпынак першы

На працягу руху мы рабілі прыпынкі, у прынцыпе - гэта вельмі нават добра, па-першае, расцерці ногі і спіну, па-другое, з нязвычкі рукі хутка забіваліся, асабліва да таго моманту, як мне растлумачылі, што трэба не толькі цягнуць, але і пхаць, штосьці я адразу сам не сцяміў.. )

На першым прыпынку - купаліся! Вада яшчэ цёплая!

SAM_6368

12.

SAM_6372

13. Наш няўрымслівы сябар, які распужаў усіх лебедзяў у акрузе і ўсіх дробных грызуноў прысудзіў сядзець па норах :)


SAM_6373

14. Галоўнае упэўненасць і ўсмешка

SAM_6374

15.

SAM_6375

16.

SAM_6376

17.

SAM_6378

18. Побач заўсёды былі прыгожыя кветкі, расліны і розныя казуркі, якія іх абаранялі

SAM_6380

19. Прыпынак другі (калі не блытаю)


SAM_6381

20.

SAM_6383

21. Прывітанне ўсім ад Сашы! )

SAM_6384

22. Прыйшоў час і перакусіць - ом-ном-ном

SAM_6385

23. Гена. Вось ужо дзе гэтыя думкі.. Ці можа гарбата такая смачная..?

SAM_6388

24. Конік

SAM_6390

25. Пагладзіў яго па спіне і ўжо як свой стаў

SAM_6393

26.

SAM_6395

27. На працягу ўсяго шляху было шмат цікавых масткоў


SAM_6396

28. Знаёмцеся, мой напарнік! Жэня

Гэта Жэня так мяне ненавідзіць! Зірніце толькі ў гэты твар, яшчэ трохі і сапраўды вяслом па галаве дасць :)) Жартую вядома! Так, былі педагагічныя праявы з майго боку, але як без гэтага, а зрэшты да канца другога дня веславалі сінхронна, суладна, умела! ;)

SAM_6400

29.

Тут я вылез на бераг нарваць мяты.. Набраў цэлы венік, а пакуль загружаўся ў байдарку, то зусім забыўся пра мяту, якую планаваў схапіць рукой з берага рукой.. Успомніў ужо потым.. Эх..
SAM_6401

30.

SAM_6404

31.

SAM_6405

32. Паходы - гэты заўсёды выдатны настрой!

SAM_6406

33. Сальвінія плывучая

Від папарацей сямейства сальвініевых. Аднагадовая водная свабоднаплаваючая разнаспоравая папараць без каранёў, з ніткападобным, пакрытым мяккімі валаскамі сцяблом даўжынёй да 10 см. Лісце сабрана па 3 у кальчакі: два лісты супраціўныя, плывучыя, светла-зялёныя, эліпсападобныя, суцэльнакрайнія, з белаватымі паветранымі пузыркамі па ўсёй паверхні; трэці - падводны, бураваты, рассечаны на ніткападобныя долі, апушаны, нагадвае карані. Каля асновы падводнага ліста ўтвараюцца шарападобныя апушаныя спаракарпіі (сорусы) з мікра- і макраспарангіямі, пакрытыя тонкай скурыстай абалонкай.

SAM_6407

34. Алег гуляе з воднай траўкай.. Ён на яе ўсяго толькі паглядзеў, а яна яго ўжо накрыла! ))

SAM_6408

35. "І што вы ў ёй знайшлі? Не штырыць яна мяне!"


SAM_6409

36.

SAM_6413

37.

SAM_6414

38. Шлюз

Быў на нашым шляху шлюз-дамба, на беразе закінутая электрастанцыя. Тут прыйшлося пераганяць лодкі па беразе.. Былі, вядома, ахвотнікі праскочыць, але байдаркі шкада!
SAM_6415

39.

SAM_6417

40. Электрастанцыя

SAM_6419

41.


SAM_6420

42.

SAM_6421

43.

Трохі пасля электрастанцыі было вырашана ўладкавацца на начлег недалёка ад вёскі Вішнёўка на р.Грыўда (левы прыток ракі Шчара). Далей усё як у звычайным паходзе: намёты, гутаркі, ежа, жарты, гарбата, юха, песні і абарыгенскія танцы з бубнам вакол вогнішча, пенная вечарынка  і іншае. Вядома шмат чаго з пералічанага не было, але гэта не важна! )

SAM_6423

44. Заход

SAM_6425

45. Юха і будучая гарбата

SAM_6427

46.

SAM_6428

47. Вельмі вясёлыя песні!

SAM_6430

48. Раніца

SAM_6431

49.

SAM_6433

50.  Спуск на ваду

Выйшлі на Шчару і рушылі далей, у кірунку в.Быцень

SAM_6438

51. Гена не жадаў прачынацца, прыйшлося закінуць яго так у байдарку.. Ну не будзіць жа чалавека, калі ён спіць на прыродзе!

SAM_6437

52. Алег-Цягавіты

SAM_6436

53.

SAM_6435

54.


SAM_6434

55.

SAM_6440

56.

SAM_6443

57.

SAM_6451

58.

SAM_6452

59.

SAM_6453

60. Для мяне было адкрыццём, што ў Шчары водзяцца ракі. Траіх прынамсі я бачыў

SAM_6454

61.

SAM_6460

62.

SAM_6463

63.

SAM_6464

64. Абед

SAM_6466

65. Сусак парасонавы

Яго сабраныя ў буйныя зонтиковидные суквецці светла-ружовыя кветкі адразу кідаюцца ў вочы.

Уявіце сабе - Звычайны насельнік рэк, азёр і старыц. Пры неабходнасці ў лячэбных мэтах выкарыстоўваюцца карэнішчы, лісце, насенне. Дарэчы, з яго карэнішчаў у галодныя гады малолі пакуту і пяклі аладкі, хлеб, варылі кашу.

SAM_6467

66. Трохі ўзяў сабе

SAM_6471

67.

SAM_6472

68. Ведаю адну прыгажуню, якой будзе прыемна! )

На гэтым мае ўдалыя кадры скончыліся!
Будуць дапаўняцца новыя здымкі ў блог (https://t.me/abaryhien_blog), там жа можна назіраць за маімі вандраваннямі анлайн.

Мой вынік: хадзіць па вадзе на байдарцы мне спадабалася - ёсць у гэтым штосьці асаблівае, штосьці рамантычнае, натхняльнае.. - як раз тое, што мне ў кайф! Адно што, жадалася б трохі разнастаіць паўзы.. не хапіла нейкіх аб'ектаў на беразе, аднымі мастамі сыты не будзеш! Упэўнены, што калі пашастаць па нашых рэках, то можна знайсці і насычаныя маршруты, таму гэта больш паспешная думка і па адным заплыве не разумна судзіць..

А так - усё крутаа! Паплыву абавязкова яшчэ!
І добрая кампанія! Усе дружныя, дужыя, цягавітыя, пазітыўныя!
А як за гэтыя два дні цягліцы распрацавалі, адчуў іх там, нават, дзе здавалася б і не было ніколі )

Трэк-мапа:



Увогуле, дзякуй за ўвагу! Не губляемся!


Удзельніку роварных паходаў выходнага дня (ПВД)
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk

Роварны ПВД - лепшы спосаб пачаць займацца велатурызмам.

Вядома, што вы заўсёды можаце далучыцца да розных ПВД, убачыўшы дзе-небудзь цікавы анонс. Але спачатку прапаную звярнуць пільную ўвагу на наступныя правілы і рэкамендацыі. Яны дапамогуць вам без праблем пераадолець маршрут і атрымаць ад гэтага не толькі дадатныя эмоцыі, але і асалоду!

Удзельнікам роварнага паходу выходнага дня можа быць кожны, каму выканалася 18 гадоў (за выключэннем сямейных роварных паходаў з дзецьмі) і хто мае цвёрдыя навыкі язды на ровары. Аднак кіраўнік мае права адхіліць каго-небудзь ад удзелу ў паходзе (ці зняць удзельніка з маршруту). Выкананне ніжэйпрыведзеных рэкамендацый дазволіць пазбегнуць гэтай непрыемнай падзеі.

Кожны ўдзельнік ПВД павінен быць знаёмы з правіламі дарожнага руху (ПДР) і выконваць іх патрабаванні.

Роварныя ПВД проціпаказаныя людзям з недастатковасцю кровазвароту, нельга адпраўляцца ў такі паход тым, хто напярэдадні марнатравіў спіртнымі напоямі.

Практычна любы маршрут утрымоўвае ў сабе ўчасткі неасфальтаваных дарог. Гэта могуць быць лясныя сцежкі, участкі грэйдарных і пяшчаных дарог. Калі да гэтага вы ездзілі толькі па асфальце, перад тым, як адправіцца ў свой першы ПВД, паспрабуйце пакатацца па такіх дарогах (напрыклад па лесе ці парку).

Read more...Collapse )

Каз'янскія балоты 2018. Фотасправаздача
дрыгва, абарыген, багна, балота
yauhenk

Фота 1. Тут мы адпачываем на апошнім з 420 азёр, што трапляліся на шляху, дакладней далей у тэксце ;)


У гэтыя выходныя (21.07.2018-22.07.2018) мы прайшлі адны з самых складаных балотных комплексаў Беларусі - Обальскія балоты ў заказніку "Каз'янскі", Шумілінскі раён, Віцебская вобласць.

Летнія паходы добрыя тым, што можна купацца як на самім балоце, так і на яго азёрах, ды што там азёрах - у любой лужыне ці нават у сваіх уласных слядах. Бо вада ў іх чыстая, празрыстая, звычайна чырванаватая ці нават бурая, таму што ў ёй шмат жалеза. Аднак улетку ў балотах бывае вельмі нялёгка: смажыць сонца, ценяў амаль няма, таму што дрэвы вырастаюць трохі вышэй за чалавека, а з-за выпарэнняў высокая вільготнасць.
Але нам пашанцавала, таму што сонца з'явілася бліжэй да канца другой паловы першага дня. Вядома было душна, але не смажыла! А думкі пра купанне на легендарных азёрах, толькі дадавалі сіл і стымул ідучым )
Закід. Да Менска кожны ехаў сваім ходам. А ў Менску сабраліся на чыгуначным вакзале і гуртом рушылі  (на той момант 9 чал.) да самай вёскі Обаль на цягніку №625 (пятніца 20 ліпеня а 21:28). Раніцай, пераадолеўшы прыгоды ў цягніку і знаёмствы з нецвярозым Зміцерам, вываліліся на станцыю а 05:32. Тут нас ужо чакалі яшчэ 4 адчайныя чалавекі. Дакладней, так выйшла, што чакалі іх мы.. У агульнай складанасці атрымалася кампанія з 13 добраахвотнікаў адпачыць на балоце і выкупацца ў такіх азёрах як Марынец і Расалай!
Трохі перагрупаваліся і высунуліся ў шлях праз вёску да поля, якое пасля трэба было перасекчы, праламацца, праняцца і ўладкаваць сняданак ля трасы, па іншы бок якой забалочаны лес - ён жа і ёсць уваход у балотныя землі!
[Цісні сюды, каб чытаць далей!!! :)]

WP_20180720_21_17_41_Pro

Фота 2. Вакзальная мітусня, нехта плача, нехта смяецца

SAM_5909

Фота 3. Станцыя Обаль і Кот, які штосьці ведае пра балоты, але наўрад ці нешта скажа.

WP_20180721_05_37_03_Pro

Фота 4. А вось другі кот-сябар першага ката,.. нешта Альгерду нашаптаў

SAM_5910

Фота 5. Рушылі праз вёску

SAM_5911

Фота 6. За вёскай было вырашана пераарганізавацца і нацягнуць боты! )

SAM_5912

Фота 7. Альгерд тым часам правёў ляжачы балотны абрад. Наогул ён часта гэта рабіў і не толькі гэты абрад

SAM_5913

Фота 8. Вось яно і поле, далей праз яго!

SAM_5914

Фота 9. У прадчуванні

SAM_5915

Фота 10. Прабіраемся

SAM_5916

Фота 11. Прарываемся

SAM_5918

Фота 12. Надышоў час паснедаць

SAM_5919

Фота 13.

SAM_5920

Фота 14. Бадзёрыя і вясёлыя твары

SAM_5921

Фота 15.

SAM_5922

Фота 16. Поле якое ўжо прайшлі

SAM_5923

Фото 17. Омномном

SAM_5924

Фота 18. Накірунак на лес

Што варта ведаць пра лес - гэта звычайны забалочаны лес! Ну добра, не такі ўжо і звычайны, гэта лес дзе кожны падарожнік шукае сабе спадарожніцу на найблізкія гадзіны, дні, а хтосьці і назаўжды, быўшы пахаваны ў балоце. Спадарожніца гэта - палка, што дакладная апора, выратавальнік, надзейная трэцяя нага і тая самая, што не дасць страціць прытомнасць і засумаваць )
Лес не працяглы і плыўна пераходзіць у балота, таму палку шукаць трэба з першых крокаў. А далей сапраўднае балота! Але з прыемнымі неспадзеўкамі, бо грунтоўная яго частка ўсеяная хмызнякамі дурніц, чарніц і журавін. Менавіта тут актыўнасць з паходнай ператварылася ў актыўнасць ад куста да куста, ад куста ў рот.. У пэўным сэнсе дыверсія, але да шчасця ўсё наеліся і ўсё ж усвядомілі, што трэба рухацца далей..


SAM_5925

Фота 19. Лес

SAM_5926

Фота 20. Твары трохі пацікавелі )

SAM_5927

Фота 21. Пратаптаныя дарожкі. тут мясцовыя збіраюць ягады, таму дарожкі пакуль яшчэ ёсць

SAM_5928

Фота 22. Журавіны яшчэ не паспелі, таму трэба будзе ісці ізноў на балота ў верасні )

SAM_5930

Фота 23. Наш Сусанін-навігатар - Саша Петуховіч. Побач Юля і Ксенія

SAM_5932

Фота 24.

SAM_5933

Фота 25. Вось ён і я (yauhenk), а ззаду небяспека ў твары Алекса Дзігера (incopolis). Спачатку ён суколку апрануў як у мяне, а потым яшчэ і з палкай падкрадаецца... Н - небяспека

SAM_5934

Фота 26. Юра, адзін з тых хто быў не ў ботах

SAM_5935

Фото 27. Прысмакі

SAM_5936

Фото 28. Ліна Жарская ў запатэнтаваным становішчы.. Верагодна да дажджу ўсё гэта, няйначай

SAM_5937

Фота 29. Юра, лянота і ягадкі

SAM_5938

Фота 30. Дзядзі ў ягадах

SAM_5939

Фота 31.

SAM_5940

Фота 32. Саша, Юля і Ксенія

SAM_5941

Фота 33. Жэня і Алекс

SAM_5942

Фота 34.

SAM_5943

Фота 35. Ліна Жарская

SAM_5944

Фота 36. Альгерд Суворы ))

SAM_5945

Фота 37.



SAM_5946

Фота 38. Калі вырваўся наперад зрабіць фота, але забыўся адсапціся )


SAM_5947

Фота 39. Юля Жэраўчук


WP_20180721_11_30_04_Pro

Фота 40. Адпачынак

SAM_5948

Фота 41. Расіца круглалістая

Расіца круглалістая — шматгадовая травяністая насякомаедная расліна. Лісце распасцёртае па паверхні глебы, з доўгімі хвасткамі, сабрана ў прыкаранёвую разетку. Від роду расіца сямейства расіцавыя. Залозістыя валасінкі лісця расіцы выдзяляюць ліпкую вадкасць для ўлоўлівання і ператраўлівання насякомых.

Нейкі час мы прабіраліся па гразкіх месцах, выконваючы акрабатычныя прыёмы: то правальваліся па самыя ядры, то задзіралі ногі на высокі мох, нібы рыхтаваліся ў вялікі балет.. У канчатковым выніку дашлі да вызначанай мэты - возера Марынец.

Дзе, ахвотнікі, тут жа рынуліся купацца ў ваду! Астатнія трохі прыбіліся да зямлі, прыляглі, прыселі, а некаторыя адказна прыняліся рыхтаваць абед.
Вада, дарэчы, у возеры выдатная, хоць я і не думаў спачатку купацца ў бяздонным вадаёме, але калі пайшоў мыць міску пасля абеду, шмат што памянялася )) Пасля купання тут жа адчуваеш сябе чалавекам )

SAM_5953

Фота 42. Возера Марынец

SAM_5955

Фота 43. Жэня Голуб плавае



SAM_5957

Фота 44. Возера Марынец

SAM_5960

Фота 45. Паслухмяны Дзігер нясе палку

SAM_5963

Фота 46. А нехта ўжо і сабраўся

SAM_5965

Фота 47. Голы капітан, як сапраўды і бывае, на сваім караблі

Цікавая гісторыя. Здарылася так, што калі ўсе прыйшлі да возера, то Альгерд таксама да яго прыйшоў, але з іншага боку. І так выйшла, што нас падзяляла водная і балотная перашкода. Усё вядома добра, Альгерд упэўнена прыплыў з міскай да агульнага складу на абед, але калі вяртаўся назад, здарылася нечаканае.. Наш капітан знайшоў плывучую выспу і адбуксіраваў яе да месца абеду, за гэты час хтосьці нават паспеў выспацца, але не ў гэтым справа.. Выспа даволі ёмістая і мясцовыя піраты паспяхова ўзялі яе на абардаж, выцеснілі капітана і адправіліся ў недалёкае плаванне.. Такое мерапрыемства ўнесла свой яркі антураж у паход і даставіла шмат радасці як удзельнікам, так і гледачам, і асабліва капітану плывучай выспы! ))

SAM_5968

Фота 48. Піраты

Трохі ўбаку ад возера Марынец знаходзіцца комплекс невялікіх азёр, які заўзятыя балотнікі завуць "Тысяча азёр". Азёры невялікія: прыкладна ад 5 да 20 метраў у дыяметры, часта няправільнай формы. Да дна не дастаць, пад бераг можна паднырнуць, а вада халадней, чым у возеры Расалай, якое ў пару сотняў разоў больш любога з гэтых азёр. Як апынулася, па традыцыі першае сустрэчнае возера завуць возерам Бадзёрасці ці проста Бадзёрасць. І ў ім трэба купацца! )

Дзядзя Дзігер, неяк падлічыў гэтыя азёры і вось што выйшла, што на пляцы ў 3х1,5 км іх засяроджана дзвюма групамі не меней 420 штук. Рухаючыся да возера Расалай мы прайшлі некалькі дзясяткаў такіх азёр. Гледзішча сапраўды прыемнае, непаўторнае, уражлівае!

SAM_5970

Фото 49. Тысяча азёр

SAM_5973

Фото 50. Купанне

SAM_5974

Фото 51. Азёры

SAM_5976

Фото 52.

SAM_5979

Фото 53. Богапраўдзівыя батанікі, вывучаюць драпежніка

SAM_5980

Фото 54. Расіца прамежкавая (чырвонакніжная)

Неўзабаве азёры скончыліся. Ізноў працягнулася звычайнае балота пераходзячае ў балотны лес, а там за дрэвамі легендарнае возера, дзе мы і ўладкаваліся на прывал. Хтосьці тут жа насыціўся ягадамі, хтосьці пабег купацца, хтосьці пачаў разбіваць лагер і шукаць утульнае месца для намёта )

SAM_5990

Фота 55. Лагер

SAM_5989

Фота 56.

SAM_5986

Фота 57. Возар Расалай

SAM_5983

Фота 58. Журавіны

SAM_5992

Фота 59. З акна намёта падчас дажджу

Праз некаторы час, пачалі збірацца хмары, а ўдалечыні штосьці грукатала.. Навальніца нагнала нас у зручны час, усе паспелі схавацца ў намёты і акуратна пераседзець там, выпіць дужай кавы за мілай гутаркай ) А калі дождж практычна перастаў, то прыйшоў час вячэры, не памятаю чамусьці дэталі вячэры, але сапраўды памятаю, што яна была.. Пасля адправіліся спаць. Ну а далей раніца. І спалася выдатна, зручна, дужа )
SAM_5996

Фота 60. Пасля навальніцы над воз. Расалай

SAM_5998

Фота 61. Матылі на шкарпэтках

SAM_6001

Фота 62.

SAM_6003

Фота 63.

SAM_6014

Фота 64. Рэшткі гарбаты

Раніцай я прачнуўся і пайшоў памыцца да возера, нікога яшчэ не было на вуліцы.. Паветра свежае, за ноч узровень вады значна падняўся, там дзе ўчора было адносна суха, то на раніцу ў шматлікіх месцах з'явілася вада, лужыны.. Блукаючы па беразе возера, сяк-так прачнуўся, трохі адышоў ад паху багуна, на кустах якога мы спалі, у прынцыпе мы і жылі ў гэтых кустах ) Ну і, вядома ж, я не развёў вогнішча, не прынёс воды.. Хадзіў толькі і фатаграфаваў, прачынаўся.. Хтосьці нават пракрычаў "Хто першы прачнуўся, дзе вада?!" )

SAM_6012

Фота 65. Багун

SAM_6008

Фота 66.

SAM_6007

Фота 67.

SAM_6005

Фота 68.

SAM_6019

Фота 69.

SAM_6021

Фота 70. Наша хатка

SAM_6022

Фота 71. Ксенія

SAM_6023

Фота 72. Уваскрашэнне вогнішча

SAM_6025

Фота 73. Тут усе: чарніцы, брусніцы, багун )

SAM_6030

Фота 74. За вадой

SAM_6029

Фота 75. Альгерд валіць цыбулю

SAM_6028

Фота 76. Зазоўка Жэня ))

Зазоўка — ў беларускай міфалогіі прыгожая дэманічная дзяўчына, якая заманьвае людзей ў лясны гушчар.. І' там было шмат.. Чатыры, калі не блытаю! )

SAM_6027

Фота 77. Рыс з разынкамі, курагой, чарніцамі і згушчаным малаком

SAM_6026

Фота 78.

SAM_6031

Фота 79. Яўгенія Стасеня

SAM_6033

Фота 80. Гарбатка

SAM_6034

Фота 81.

SAM_6036

Фота 82. Элегантная Ксенія

SAM_6037

Фота 83.

SAM_6038

Фота 84.

SAM_6039

Фота 85. Яўген-фон-Голуб

Першую палову дня, мы што і рабілі, як пілі гарбату і каву, елі, размаўлялі, жартавалі, плавалі, фатаграфавалі, словам адпачывалі на праўдзівай некранутай прыродзе!

SAM_6040

Фота 86.

SAM_6042

Фота 87.

SAM_6043

Фота 88.

SAM_6048

Фота 89.

SAM_6051

Фота 90. Як не круці, а дзяўчыны ў сукенках, ды яшчэ на балоце - гэта нешта звышвыдатнае! ) Жаноцкасць і элегантнасць зашкальвае! ) Прыгажуні!

SAM_6052

Фота 91. Наша салігорская кампанія! )

SAM_6053

Фото 92.

SAM_6045

Фота 93.

SAM_6055

Фота 94. Ліна ўплывае ад нас

SAM_6056

Фота 95.

WP_20180722_13_21_45_Pro

Фото 96. Думкі

SAM_6058

Фото 97.

SAM_6059

Фото 98.

SAM_6060

Фото 99. Вельмі цікавае пачуццё, калі цябе засмоктвае з дзіўным гукам у выглядзе булькання, шыпення, а самае цікавае, што ты нават не можаш паварушыць нагамі, і адчуваеш як уздоўж іх паднімаюцца бурбалкі.. І чым глыбей ты так засядаеш, тым хутчэй працуе пульс.. Ну тут вядома не па ядры, але ў першы дзень было і такое )

SAM_6061

Фото 100.

SAM_6062

Фото 101. Лайфхак - Як пасушыцца ля вогнішча

WP_20180721_13_42_19_Pro

Фото 102. Выпадковае фота з абеду першага дня, не буду яго перакідаць. Іншы раз карысна ўспомніць мінуўшчыну )) Возера Марынец!

SAM_6064

Фота 103. Абед другога дня )

SAM_6065

Фото 104.

SAM_6069

Фото 105. Слімак, які вось-вось збяжыць са сваёй хаткі!

І вось, удосталь адпачыўшы, што вядома няпраўда, проста цягнік не чакае.. Мы высунуліся праз балота да заболоченому лесу, а там пасля балота заставалася прайсці 17 км да вакзала, прычым прыкладна 13 км - па добрым грэйдары.

Пасля лесу не ішлося, а беглася.. Я яшчэ ніколі не адчуваў так шмат укусаў гізаў на сваім целе ў секунду.. Гэта быў самы складаны ўчастак шляху - некалькі км пасля балота.. Бррр.. Дагэтуль чухаюся..

SAM_6074

Фота 106. Праз лес

SAM_6076

Фота 107.

SAM_6077

Фота 108.

SAM_6079

Фота 109. Развітанне з палкамі!

SAM_6081

Фота 110.

SAM_6082

Фото 111.

SAM_6083

Фото 112.

SAM_6084

Фото 113.

SAM_6088

Фото 114. Кусаюць..

SAM_6089

Фото 115. Асабліва елі Ліну.. Яна нават бегла

SAM_6090

Фото 116.

SAM_6091

Фото 117.

SAM_6092

Фото 118.

SAM_6093

Фото 119.

SAM_6094

Фота 120.

SAM_6095

Фота 121.

SAM_6096

Фота 122.

SAM_6097

Фота 123.

SAM_6099

Фота 124.

Неўзабаве прыйшлі на станцыю. Тут у нас было мыццё ля калонкі, вячэра, гарбата.. Пасля 4 чалавекі з'ехалі на аўтамабілі, як і прыехалі. Засталося нас 9. І далей мы  заскочылі ў цягнік №626. Выкід. 22:46 нядзеля (22.07.2018) - прыбылі ў Менск а 06.32 панядзелак (23.07.2018).

SAM_6101

Фота 125. На станцыі Обаль

WP_20180722_22_00_58_Pro

Фота 125.

SAM_6102

Фота 126.

SAM_6103

Фота 127. У Полацку цягнік стаяў амаль гадзіну, таму некалькі нас уладкавалі сабе невялікую начную экскурсію па прылеглай да вакзала тэрыторыі )


SAM_6104

Фота 128. Злавілі полацкага ката

Так мы прайшлі адно з самых складаных балот Беларусі!
Балотная частка першага дня склала больш 8 км, калі не памыляюся, пакуль што не валодаю трэкамі, таму што не пісаў их.., была балотная частка і ў другім дне, было поле, вёскі, жвір.. У агульнай складанасці больш 30 км пешшу, не так шмат, але калі ўлічваць што гэта балота - то крута и хутка! ) Мяркуючы па тварах і меркаванням - усім вельмі спадабалася, ішлося досыць хутка, усе былі дужыя і поўныя энергіі, ніводная нэндза не была заўважана, што таксама вельмі цешыць!
Усім дзякуй, усим задаволены! Быў рады знаёмству з усімі! Асабіста я вярнуўся ў шыкоўным настроі і амаль не стаміўся, вось толькі стопы баляць - бо нефіг хадзіць па жвіры ў ботах.. А ў балоты пойдзем яшчэ!)
Яшчэ чакаюцца здымкі ад incopolis, можа быць будуць бонусныя штукі ў каментарах, трэк ці здымкі якія не ўвайшлі ў маю справаздачу )



Налібокамерон! (Ультра-марафон 2018, 200 км)
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk

Вось я і паспеў, каб напісаць некалькі радкоў пра марафон Налібокі 2018! Адразу ўдакладню, што гэта мае не першыя Налібокі, таму куды я еду і навошта - я добра  ведаў! :) Нешта пісаў напрацягу марафона ў сваім канале: https://t.me/abaryhien_blog. Тут розныя фоткі, думкі.

1. Перад стартам.
Read more...Collapse )

Заезд з Салігорска ў Наваельню
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk

Немагчыма - гэта ўсяго толькі гучнае слова за якім хаваюцца маленькія людзі. Ім прасцей жыць у звычайным свеце , чым знайсці ў сабе сілы, каб адважыцца на штосьці новае!

У гэты раз мая фотасправаздача пра працяглы заезд (190 км) аднаго дню ў родны край. Інакш кажучы мы выехалі з Салігорска, але хтосьці ехаў у Наваельню, а хтосьці ў Ліду. Маршрут ляжаў праз асноўныя пункты такія як Чырвоная Слабада, Грыцэвічы, Клецк, Хвоева, Гарадзішча, воз. Свіцязь, Валеўка і інш.

Мапа:

Read more...Collapse )

Заезд "СВЯТОЕ ВОЗЕРА 4.0"
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk

У густых перапляценнях галін, там, дзе міфы становяцца рэальнасцю, а звыклы свет сыходзіць на другі план. Дзе сваё, непаўторнае жыццё ў кожнай жывой істоты. У гэтым выдатным і загадкавым свеце, дзе постаці велічных дрэў адкідаюць свае доўгія цені на зямлі, быццам спрабуюць схапіць цябе, сваімі здавалася б жывымі, лапамі-галінамі і засталося яшчэ, усё тое, старажытнае, збольшага ўжо забытае і пашараванае часам… Мы можам не памятаць, але Лес не забудзецца ніколі. Ён захоўвае сваю гісторыю. Ён ведае ўсе таямніцы...

intro
Read more...Collapse )

Сівельга 2.0
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk
Read more...Collapse )

Вынікі. Ровар 2017.
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk

Разумею, што катацца ў гэтым 2017 годзе на ровары ўжо не планую. 

Таму прыйшоў час справаздач, лічбаў, фактаў, дасягненняў і г.д. 

Вось што налічыла Strava. Але гэта яшчэ не ўсё :)

Далей тэкст, спасылкі і мала малюначкаў.

1. У канцы сакавіка (трэці месяц гэтага года) я перасеў на сабраны Cube Aim 27.5 на якім ужо накруціў 4723,2 км. Так і не паставіўшы правільныя колы...

2. У траўні перад м.Налібокі паставіў кантактныя педалі, а ўжо на марафоне навучыўся катацца на іх, ну гэта значыць нанова. А потым яшчэ ў гэтую ж ноч на свой дзень Нараджэння і хадзіць, і бегаць у велатуфлях :) Як гэта было!

3. Па неафіцыйнай лічбе агульнага кіламетражу (5300-5450 км) за 2017 год накруціў на 1000 км больш, чым у 2016, але менш чым у 2015.

4. Па колькасці падзенняў, уборак і траўмаў лічба таксама значна сышла наперад.. нажаль.. Двойчы звяртаўся да лекара з траўмамі пасля паездак.

5. За год пакатаўся ў 5 абласцях нашай краіны. У Віцебскую так і не патрапіў. 

6. Шэсць разоў прабіў задняе кола і адзін раз пярэдняе, гэта менш чым летась.

7. Зміцер і Наталля Карачуны (2kola.by) прызвычаілі да бафа, які я ім так і не вярнуў, за звычку і баф - дзякуй, спадзяюся промах выпраўлю :)

8. Толькі 1 раз быў валанцёрам на ПГ - гэта  Active Zone Adventure Race-2017, але хоць штосьці, ганаруся сабой, што не поўны няздара.

9. Тройчы скруціў на крэйдавыя кар'еры, двойчы на Свіцязь і тройчы на Святое возера.

10. Больш 15 ПВД за год. Пра шматлікія з іх можна пачытаць у маім ЖЧ. Паглядзець здымкі ў Instagram, ці відэа на Youtube. Падчас пвд і не толькі - было шмат знаёмстваў і сустрэч з цікавымі людзьмі - гэта важна!

Read more...Collapse )

У мястэчку Наваельня знікла жанчына-касманаўт (помнік)!
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk

Знікла без рэшткі, без следу, бед наймалога намёку на тое, што яна была... 

Панарамны выгляд на помнік сацрэалізму - заваяванне космасу. Лета 2017.
Read more...Collapse )

ПВД Белавежская пушча 2017. Кастрычнік
ровар, вандраванне, сцюжа, завея, снег
yauhenk

У выходныя, перасеклі знакамітую Белавежскую пушчу. Раней я там быў толькі аднойчы, але было гэта з боку Польшчы, таму, калі ўбачыў анонс пра хуткі выходны заезд, то накіраваў усе высілкі на тое, каб туды патрапіць і прыехаць. А галоўнае праехаць, па так званых запаведных месцах, хоць шмат чаго я на той момант яшчэ не ведаў.. Аднак і шматлікія чаканні ўсёткі апраўдаліся. 

Спачатку я не хацеў наогул нічога пісаць, потым хацеў напісаць толькі тэкст і ўсё. Але вырашыў усё ж апісаць некалькі момантаў са свайго пункта гледжання. Таму далей трохі пра гэтыя, ўжо мінулыя падзеі... 

Лужына ў пушчы.

Пачну з самага пачатку... Пятніца 20 кастрычніка. Салігорск. Канец працоўнага дня, на стаянцы ўжо забіты роварам і маімі рэчамі аўтамабіль суседа Лёхі (дарэчы, дзякуй Наталлі К. (strava.com/athletes/22028717) за торбу на багажнік, без яе я б знік). 

Да шчасця, суседу трэба было ў Наваградак, а мне ў Баранавічы, на тым і сышліся, што ён трохі мяне падвёз і высадзіў ля вёскі Ужанка, што недалёка ад Гарадзеі, адтуль я шчасна дакаціў да Ліпы, а там на цягнік і вось ужо ў Баранавічах. Дзе добрыя і гасцінныя Бэндары жывуць на другім канцы горада. Прыйшлося яшчэ накаціць 5-6 км. Неяк і змерзнуць грунтоўна не паспеў, ды і сагрэцца не разгонішся. Прыехаў.

Read more...Collapse )